Дрэваперапрацоўшчыкі Міншчыны мадэрнізуюць вытворчасць
01.03.2010 18:50
—
Новости Экономики
![На фото: Дрэваперапрацоўшчыкі Міншчыны мадэрнізуюць вытворчасць Дрэваперапрацоўшчыкі Міншчыны мадэрнізуюць вытворчасць](http://www.21.by/pub/news/2010/03/1267462924576832.jpg)
Новае абсталяванне цяпер на ўзбраенні Уздзенскага лясгаса.
Тут запусцілі сучасную лінію па вытворчасці дробнатаварнай драўніны. На чарзе — наладка сушыльнай камеры і катла, які працуе на адыходах.
Мадэрнізацыя дазволіла лясгасу павялічыць аб'ёмы вытворчасці адразу у некалькі разоў. Летась тут выпусцілі прадукцыі на 5,5 мільярдаў рублёў. Лясны тавар знайшоў спажыўца і на ўнутраным, і на знешнім рынку.