Сёння завяршаецца падача падатковых дэкларацый аб сукупным даходзе за 2009 год

Источник материала:  
Сёння завяршаецца падача падатковых дэкларацый аб сукупным даходзе за 2009 годПадача падатковых дэкларацый аб сукупным гадавым даходзе завяршаецца сёння, паведамілі у Міністэрстве па падатках і зборах.У адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь "Аб падаходным падатку з фізічных асоб" дэкларацыю аб даходах, атрыманых у 2009 годзе, абавязаны прадставіць фізічныя асобы - падатковыя рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі даходы, што падлягаюць падаткаабкладанню. Такімі з'яўляюцца даходы, атрыманыя ад іншых фізічных асоб, даходы, атрыманыя за мяжой і (або) з-за мяжы Беларусі, даходы, што перавышаюць устаноўленыя законам межы, якія не падлягаюць падаткаабкладанню, іншыя даходы, вылічэнне падатку з якіх не ўскладзена на падатковых агентаў.

У МПЗ нагадалі, што падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь прызнаюцца фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі краіны ў каляндарным годзе больш за 183 дні. Фізічныя асобы, якія знаходзяцца за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 183 дні і больш у каляндарным годзе, не прызнаюцца падатковымі рэзідэнтамі.

Таксама ў выпадках, устаноўленых законам, дэкларацыю маюць права прадставіць фізічныя асобы, якія маюць права на атрыманне падатковых вылікаў (сацыяльных, маёмасных, прафесійных), але не змаглі рэалізаваць гэта права на працягу 2009 года або больш ранніх перыядаў.

Дэкларацыя можа быць прадстаўлена плацельшчыкам (іншай абавязанай асобай) у падатковы орган асабіста або праз прадстаўніка. Яе можна адправіць па пошце з вопісам укладання або перадаць з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў.

У МПЗ таксама нагадалі, што з 1 студзеня 2009 года крыху змяніўся парадак дэкларавання даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі, для атрымання падатковых вылікаў. Так, з 2009 года сацыяльныя і маёмасныя падатковыя вылікі прадстаўляюцца фізічным асобам па месцы асноўнай работы, у сувязі з чым такім асобам няма неабходнасці звяртацца ў падатковы орган за іх атрыманнем. З увядзеннем адзінай шкалы падаходнага падатку ў памеры 12 працэнтаў і парадку вылічэння падаходнага падатку са штомесячнага даходу адменена і сукупнае дэклараванне даходаў.
←В рамках ТС будет разработано соглашение о перемещении наличной валюты через границы союза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика