Указ аб лiцэнзаваннi асобных вiдаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, магчыма, будзе прыняты ўвесну
Пра гэта паведамiў намеснiк дырэктара Дэпартамента па прадпрымальнiцтве Мiнэканомiкi Аляксандр Тапiлiн.
Зараз указ знаходзiцца ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi. Па словах Аляксандра Тапiлiна, калi указ не выклiча кардынальных заўваг, то ў найблiжэйшы час ён будзе пададзены на разгляд кiраўнiку дзяржавы.
Па словах спадара Тапiлiна, указ разглядаўся досыць доўга з-за дыскусiй памiж дзяржорганамi наконт захавання цi адмены лiцэнзii на пэўныя вiды дзейнасцi.
— З аднаго боку, ёсць неабходнасць у значнай лiбералiзацыi эканомiкi, а з iншага — неабходна захаваць пэўны кантроль у тых сферах, дзе дзяржава павiнна забяспечыць жыццё i здароўе грамадзян, — тлумачыць Аляксандр Тапiлiн. — Таму ёсць шэраг дыскусiйных момантаў. Часта некаторыя дзяржорганы настойвалi на захаваннi лiцэнзавання для таго, каб мець рычагi ўплыву на тую цi iншую сферу, на тыя цi iншыя прадпрыемствы. Мiнэканомiкi, наадварот, прапаноўвала выключыць гэты iнтарэс для таго, каб бiзнэсу было прасцей.
Што гэта былi за дзяржорганы i наконт якiх вiдаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi iшлi спрэчкi, спадар Тапiлiн адмовiўся паведамляць.
Указ комплексна рэгулюе ўсе пытаннi — ад выдачы лiцэнзii, яе пераафармлення i iнш. Па словах Аляксандра Тапiлiна, указ — своеасаблiвы "мiнi-кодэкс" у пытаннях лiцэнзавання. У iм максiмальна ўлiчаны ўсе магчымыя праваадносiны, якiя могуць узнiкнуць пры лiцэнзаваннi. На яго думку, гэта зроблена для таго, каб не было двухсэнсавых тлумачэнняў.
— Усё прапiсана максiмальна дакладна, каб не было магчымасцi ў ведамстваў лабiраваць нейкiя свае iнтарэсы, — кажа Аляксандр Тапiлiн.
Спадар Тапiлiн мяркуе, што пры добрым раскладзе да вясны ўказ будзе прыняты. Канкрэтнай даты ён не назваў. Плануецца, што дакумент ўвойдзе ў сiлу не адразу. Гэтаму будзе папярэднiчаць пэўны адаптацыйны перыяд, каб прадпрымальнiкi прызвычаiлiся да новых умоў.
Як паведамляе БелТА, плануецца, што ў вынiку прыняцця праекта ўказа колькасць лiцэнзiй, якiя будуць выдавацца ў Беларусi, скароцiцца больш чым на на 56 %. Мяркуецца, што будзе адменена лiцэнзаванне рознiчнага гандлю i шэрагу iншых вiдаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi.
Настасся Занько.