Міншчына і бразільскі штат Гаяс плануюць стварэнне сумесных прадпрыемстваў
19.02.2010 19:09
—
Новости Экономики
Бразільцы ўжонаведвалі сталічны рэгіён амаль месяц таму. Тады былі вызначаны прыкладныя накірункі сумеснай работы. Зараз жа бакі падпісалі адмысловае пагадненне аб супрацоўніцтве. На першым плане – эканамічныя стасункі.
Штат Гаяс – аграрны, таму бразільцаў цікавіць сельгастэхніка і калійныя ўгнаенні. Зрэшты, імі гандлявала Міншчына і раней.
Зараз гаворка ідзе пра нарошчванне аб'ёмаў экспарту і яго пашырэнне.