Стаўка на аграхолдынгі ў сельгасвытворчасці дае станоўчы эфект
17.02.2010 21:58
—
Новости Экономики
Узровень вытворчасці такіх гаспадарак вышэй, чым звычайных СВК. Да таго ж сучасныя тэхналогіі і наяўнасць уласнай перапрацоўкі дазваляюць паспяхова канкураваць на рынку і атрымоўваць прыбыткі.
Пры гэтым, раней стратныя гаспадаркі, далучаныя да паспяховых гігантаў, атрымліваюць шанс на новае жыцце. Селета ў Беларусі плануюць стварыць каля паўсотні холдынгаў. Прынцып – просты. Увесь працэс сканцэнтраваны ў адным месцы. Кожны філіял адказвае за асобны участак работы, працуючы на агульны вынік.