Конкурс інвестпраектаў сярод прадпрымальнікаў аб'явіў Мінаблвыканкам
16.02.2010 18:49
—
Новости Экономики

Пераможца атрымае фінансавую дапамогу. Гэта будзе субсідыя для пагашэння банкаўскіх крэдытаў, узятых на рэалізацыю адмысловага бізнес-праекта, а таксама ільготы па арэндзе.
Перавагу аддадуць тым, хто возьмецца за стварэнне новай вытворчасці – пераважна імпартазамяшчальнай ці арыентаванай на замежны рынак, інавацыйнай і рэсурсазберагаючай. І яшчэ адна ўмова – абавязковае стварэнне новых рабочых месцаў.
Як бачна, патрабаванні сур'ёзныя. Але і «бонус», які чакае пераможцаў, – значны. Відэа — эканамічны агляд дзяржаўнагя заахвочвання прыватнага інтарэсу.