Міншчына і вобласці Венгерская Рэспубліка будуць наладжваць супрацоўніцтва на ўзроўні органаў мясцовага кіравання
05.02.2010 18:43
—
Новости Экономики
Візіт дэлегацыі гэтай рэспублікі на Міншчыну – першы. Праўда, у эканамічнай галіне стасункі – даўнія.
Летась сталічны рэгіён і Венгрыя нагандлявалі на 13 мільёнаў долараў. Мінская вобласць прадавала угнаенні, будматэрыялы. Цяпер ставіцца задача пашырыць супрацоўніцтва. У ходзе візіта будуць вызначаны адміністрацыйныя адзінкі Міншчыны і Венгерскай Рэспублікі, якія ўстановяць пабрацімскія сувязі.