Горад — малы, размах — вялікі
21.01.2010
—
Новости Экономики
У Пружанах Брэсцкай вобласці паспяхова рэалізуюцца адразу тры інвестыцыйныя праекты
У прыватнасці, на малаказаводзе сумесна з расійскімі партнёрамі пачалі рабіць сыр па аўстрыйскай тэхналогіі. Для горада новае прадпрыемства стварыла каля ста працоўных месцаў, а для рэгіёна яно, па разліках уладаў, вырашыць праблему сезоннага спаду попыту на малако. Нават летам расійскія партнёры змогуць забяспечыць экспарт Пружанскай прадукцыі дзякуючы шырокай дылерскай сетцы за межамі Беларусі.
Эканоміць газ і нафтапрадукты ў Пружанах дазволіць пабудаваная па фінскай тэхналогіі міні-цеплаэлектрацэнтраль. А ў вёсцы Хорава пачаў працаваць завод па вытворчасці крухмалу, які павінен дапамагчы адра-джэнню былой славы бульбаводаў вобласці. Рэалізацыя гэтых і іншых інвестыцыйных праектаў, ініцыяваных і даведзеных да лагічнага завяршэння намаганнямі мясцовай улады, нават стварыла ў раёне дэфіцыт рабочай сілы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Васіль Казак. Ён запрасіў усіх, хто жадае знайсці прымяненне сваім сілам і здольнасцям, прыехаць для працаўладкавання ў райцэнтр, дзе сёння ёсць умовы для жыцця, якія ні ў чым не саступаюць тым, што створаны ў вялікіх гарадах.
Фёдар Міхееў