Цана газу для Беларусі ў першым квартале 2010 года складзе каля 168 долараў за тысячу кубаметраў
30.12.2009
—
Новости Экономики
Цана газу для Беларусі ў першым квартале 2010 года складзе каля 168 долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміла РІА Новости са спасылкай на прэс-рэліз "Газпрома"."У адпаведнасці з кантрактам, разлічаная па формуле цана газу для Беларусі ў першым квартале 2010 года складзе каля 168 долараў за тысячу кубаметраў. Сёлета сярэдняя цана паставак газу ў Беларусь была ніжэй на 11% — каля 150 долараў", — прыводзяцца ў паведамленні словы кіраўніка холдынгу Аляксея Мілера.
"З-за адсутнасці экспартнай пошліны цана газу для Беларусі значна меншая, чым для іншых пакупнікоў расійскага газу, а загадзя ўзгоднены пераходны перыяд да больш высокіх цэн дазваляе адаптавацца беларускай эканоміцы", — адзначыў Мілер.