У Літве незадаволены якасцю беларускага цэменту

Источник материала:  
12.11.2009 11:56 — Новости Экономики
У Літве заяўляюць, што 90% паставак цэменту з Беларусі не адпавядаюць стандартам якасці. Паводле спецыялістаў завода Akmenes cementas - адзінага ў Літве вытворцы цэменту - пра гэта нібыта сведчаць лабараторныя выпрабаванні. Гэта пацвярджае і Дзяржаўная інспекцыя нехарчовых тавараў.

Як паведамляе "БалтИнфо", у сувязі з эканамічным крызісам у Літве адзначаецца падзенне аб'ёмаў будаўніцтва і, адпаведна, скарачаюцца маштабы вытворчасці цэменту. Сёлета спажыванне цэменту ў гэтай краіне скарацілася амаль на палову. Прадукцыя ж беларускіх вытворцаў таннее з кожным месяцам, сцвярджаюць кіраўнікі Akmenes cementas.

←Молдавия отменила государственную торговую марку для экспортируемого алкоголя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика