Шашлыкi ў краме будуць ужо на шпажках

Источник материала:  

Выпуск шэрагу чарговых навiнак — ахалоджаных мясных паўфабрыкатаў — мае намер распачаць у найблiжэйшы час Кобрынскi мясакамбiнат. У прыватнасцi, гаворка iдзе пра шашлыкi "Факел" i "Агеньчык", якiя мяркуецца выпускаць адразу на драўляных шпажках — па пяць—шэсць штук на вагу на невялiкiх паддончыках.

Гэта будуць кавалачкi мяса, загорнутыя ў грудзiнку — у натуральных чырвоных цi зялёных марынадах. У апошнiм выпадку колер тлумачыцца наяўнасцю сярод iнгрэдыентаў зяленiва, патлумачыла галоўны тэхнолаг прадпрыемства Людмiла КАДЗIРАВА. Яшчэ плануецца выпуск "Вiтушак", "Смаўжоў", "Ракушак", "Падковак" — паўфабрыкатаў з мяса, калi ў кавалачак свiнiны цi ялавiчыны дадаецца нейкi iншы напаўняльнiк, у ролi якога можа быць шпiк, фарш, грудзiнка. Гэта ўсё загортваецца адмысловым чынам i залiваецца марынадам.

Такая прадукцыя падыходзiць для прыгатавання ў мiкрахвалевай печы, у духоўцы, на грылi. Першую пробную партыю ў смажаным выглядзе ахвотныя маглi пакаштаваць на нядаўнiх "Дажынках". Цяпер на мясакамбiнаце вывучаюць магчымасць пераходу на выпуск паўфабрыкатаў больш iстотнымi па аб'ёмах партыямi. Напрыклад, такiмi, якiмi цяпер вырабляецца тут вараная каўбаса з рознымi напаўняльнiкамi. Раней мы пiсалi, што "першынцам" стала каўбаса з сырам, а цяпер яе пачалi вырабляць i з маслiнамi, алiўкамi, грыбамi, папрыкай. На чарзе — каўбаса з чарнаслiвам, кажуць, будзе незвычайны смак.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Адресную соцпомощь в 2010 году получат 308 тыс. человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика