Жыллё ў Слоніма патаннела толькі на 10%
22.09.2009 19:44
—
Новости Экономики
Нягледзячы на абвал цэн мінскіх кватэр (-30—35% з пачатку года), у Слоніме нерухомасць патаннела толькі на 10%.
Па словах супрацоўнікаў слонімскага філіяла Гродзенскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, на сённяшні дзень 1 квадратны метр жылля каштуе ў межах 700—750 долараў.
"Калі летась аднапакаёвая кватэра ў Слоніме каштавала 22 000—29 000 долараў, то сёння яна каштуе ад 16 000 да 26 000 “зялёных”, — адзначаюць спецыялісты слонімскага філіяла Гродзенскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. — За двухпакаёвую кватэру летась прасілі ад 42 000 да 53 000 долараў, сёлета — 17 000—40 000 долараў. Трохпакаёвая кватэра ў 2008 годзе каштавала ад 53 000 да 58 000 долараў, у гэтым — ад 46 000 да 48 000. Чатырохпакаёвыя кватэры сёння прадаюць дзесьці за 61 000 долараў. Летась іх цана складала 68 000 долараў".
"Наогул, кошт нерухомасці ў Слоніме залежыць ад шматлікіх фактараў: планіроўка кватэры, аддаленасць ад цэнтра горада, размяшчэнне па раёнах, — заўважаюць у тым жа агенцтве. — Самыя дарагія кватэры — у мікрараёне Энка, які ў 1992 годзе пабудавалі туркі: аднапакаёўка там каштуе 26 000 “зялёных”, што на 6—10 тысяч перавышае сярэднестатыстычную цану па горадзе".
Нягледзячы на тое, што нерухомасць у Слоніме патаннела, попыт на яе паменшыўся.
"На сённяшні дзень попыт на кватэры значна знізіўся. У параўнанні з мінулым годам прыкладна ў тры разы”, — кажуць слонімскія спецыялісты.

НЕРУХОМАСЦЬ | 2007 год | 2008 год | 2009 год |
1-пакаёвая кватэра | 27 500 долараў | 22 000 — 29 000 долараў | 16 000 — 26 000 долараў |
2-х пакаёвая кватэра | 24 000 — 37 000 долараў | 42 000 — 53 000 долараў | 17 000 — 40 000 долараў |
3-х пакаёвая кватэра | 37 500 долараў | 53 000 — 58 000 долараў | 46 000 — 48 000 долараў |
4-х пакаёвая кватэра | 35 000 долараў | 68 000 долараў | 53 000 — 61 000 долараў |
Прыватны дом | 20 000 — 50 000 долараў | 20 000 — 56 000 долараў | 6 000 — 80 000 долараў |
Гараж | 4 000 — 8 500 долараў | 4 000 — 7 000 долараў | 2000 — 5000 долараў |
Дача | 1 000 — 3000 долараў | 1 500 — 4 000 долараў | 600 — 3 000 долараў |
Катэдж 2-х павярховы | 30 000 — 45 000 долараў | 47 000 — 98 000 долараў | 46 000 — 80 000 долараў |