У нядзелю, 2 жніўня, у 15.00, ля кафэ “У Каханкі” пачнецца канцэртная праграма “Згода” збірае сяброў”, падчас якой прагучаць песні ў выкананні народнага ансамбля песні “Згода” раённага цэнтра народнай творчасці, удзельнікаў клубнага фарміравання “Нота” і салістаў РЦНТ.
Будзе працаваць выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выстава-дэгустацыя традыцыйнай народнай кухні, падрыхтаваная ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Берагіня” РЦНТ (кіраўнік Н.М. Леўшына).