Дзень беларускага пісьменства ў гэтым годзе пройдзе ў Бялынічах

Источник материала:  

Дзень беларускага пісьменства кожны год адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня, пачынаючы з 1994-га. За гэты час свята пісьменства прыймалі розныя беларускія гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Заслаўе (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім. У гэтым годзе цэнтрам свята, якое адбудзецца 6 верасня, стане горад Бялынічы Магілёўская вобласці.  

Дзень беларускага пісьменства заўсёды праходзіць у мясцінах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, а таксама з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. Напрыклад, Бялынічы — радзіма народнага мастака Беларусі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

У рамках свята яго ўдзельнікі і госці змогуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў. 

 (оригинал новости)
←«Их не предупредили, что нужно бежать». Как еврейский театр из Беларуси приютили в Новосибирске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика