Человеку труда — честь

Источник материала:  

Человеку труда — честь
На адкрыцці раённай Дошкі гонару сабраліся кіраўніцтва адміністрацыі раёна, лепшыя работнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый. Сама прырода ішла насустрач імпрэзе — надвор’е стаяла ціхае, яркае сонца прыкрылася лёгкімі аблокамі.
Дошка гонару Лепельскага раёна штогод абнаўляецца, на яе заносяцца імёны лепшых працаўнікоў, чыімі намаганнямі, энергіяй, самаадданасцю памнажаецца наш агульны дабрабыт. Няцяжка сабе ўявіць, наколькі гэта складана — выбраць лепшых людзей у кожнай з намінацый, выдзеліць з тысяч шчырых працаўнікоў Лепельшчыны, а наш край такімі па праву можа ганарыцца. На адкрыцці Дошкі гонару старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч сказаў:
— Дарагія таварышы! Чалавеку працы заўсёды неабходна ўсведамляць каштоўнасць і грамадскую значнасць сваёй працы. Таму так важна ўрачыста падводзіць вынікі, называць лепшых працаўнікоў. Забяспечана станоўчая дынаміка па індэксе фізічнага аб’ёму прамысловай прадукцыі, рознічным тавараабароце, экспарце паслуг, аб’ёмах будаўніча-мантажных работ, атрымана дадатная рэнтабельнасць продажаў. Маецца станоўчая дынаміка і па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях. За гэтай сухой статыстыкай стаіць праца рэальных людзей. У 2019 годзе на бягучыя рамонты і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі накіравана 848,9 тысячы рублёў, набыта шмат абсталявання. І сёння нам ёсць чым ганарыцца: на працягу трох год наш раён стабільна ўваходзіць у тройку лепшых у вобласці па выніках цэнтралізаванага тэсціравання навучэнцаў. У 2019 годзе чацвёра выпускнікоў школ горада і раёна сталі ўладальнікамі 100-бальных сертыфікатаў. Гэта вынік працы нашых таленавітых педагогаў. Канкрэтныя справы кожнага на сваім працоўным месцы дазволілі прымножыць лепшыя традыцыі, зрабіць наш горад яшчэ больш прыгожым і ўтульным. Сёння будуць гучаць імёны лепшых працаўнікоў, кіраўнікоў і калектываў раёна па выніках працы ў 2019 годзе. Выражаю шчырую ўдзячнасць вам за добрасумленную працу і жадаю не збаўляць набраны працоўны рытм у годзе бягучым. Паважаныя перадавікі! Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў я жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця вам, вашым родным і блізкім, аптымізму і новых працоўных дасягненняў. Вялікі дзякуй вам за вашу добрасумленную працу.
Разам з Міхаілам Кісялевічам Дошку гонару адкрываў старшыня раённага савета ветэранаў Васіль Майзус. Ветэраны, прывыклыя ў актыўныя гады да стараннай, добрасумленнай працы, і пасля выхаду на заслужаны адпачынак імкнуцца не сядзець без справы.

Человеку труда — честь
Человеку труда — честь
Человеку труда — честь
Человеку труда — честь
Человеку труда — честь
Человеку труда — честь

Пасля старшыня райвыканкама ўручыў пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару. Не без радасці зазначыў, што амаль усіх адзначаных ведаю асабіста, многія былі героямі газетных публікацый як перадавікі вытворчасці, як лепшыя ў сваіх прафесіях. Асабліва парадаваўся за раённы цэнтр дзяцей і моладзі. На Дошку гонару занесена як сама ўстанова, так і яе работніца — намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце Жанна Кузіна. Ёй, а таксама дырэктару падчас уручэння пасведчанняў мужчыны ўстановы дадатковай адукацыі падарылі кветкі.
Завяршылася імпрэза агульным фатаграфаваннем.
Васіль МАТЫРКА.

←Умер драматург Леонид Зорин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика