Разам з бібліятэкарам Ірынай Разнымсовіч выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №32 г. Барысава”, апынуліся ў кніжным царстве. Удзельнікі з вялікім захапленнем і энтузіязмам адгадвалі загадкі па тэме “Дзікія жывёлы” і “Кніга – сябар дзяцей”. Таксама на працягу мерапрыемства дзеці гулялі ў дыдактычную гульню “Адгадай з якой казкі” і “Хто ў каго?”. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям невялікае паведамленне “Добрыя памочнікі”.