Каляднае свята для маленькіх прыхаджан

Источник материала:  

Мы звярнуліся да айца Федара Чарнякова з пытаннем: чаму вы вырашылі правесці спартыўнае мерапрыемства?

“Наш прыход малады, але ўжо даволі вялікі, расказвае ен. — Прыходзяць шмат сямей з дзецьмі. Кожную нядзелю пасля літургіі мы арганізуем салодкі стол. Дзякуючы прыхаджанцы Валянціне ні адзін дзіцячы Дзень народзінаў не абыходзіцца без падарунка. Каб дзеці адчувалі ў храме еднасць не толькі з Богам, але з сябрамі і знаемымі, мы вырашылі правесці і гэтае мерапрыемства”.

Свята праходзіла ў некалькі этапаў. Спачатку дзеці з дапамогай бацькоў спаборнічалі ў хуткасці, спрыце і сіле. Яны каталіся на імправізаваных санках, ганялі “шайбу”, пераскоквалі цераз “суметы”, кідалі “сняжкі”, праходзіі квэст з пошукам скарба і арыен-шоў па карце-схеме тэрыторыі царквы. Удзельнікам дапамагалі казачныя героі Снягурка, фіксік Сімка, пантэра і тыгра. Прайшоўшы ўсе перашкоды, дзеці сустрэліся з Дзедам Марозам, пагулялі вакол ялінкі і паспявалі песні.

Каляднае свята для маленькіх прыхаджан

Каляднае свята для маленькіх прыхаджан

Дзякуючы клопату ААА “Барысаўскі завод агрэгатаў” пасля свята усе ўдзельнікі елі смачную ячную кашу з тушонкай і пілі гарбату з цукеркамі.

Сваімі ўражаннямі ад свята падзялілася 7-гадовая Кіра:

— Мая мама водзіць мяне ў царкву з майго нараджэння, тут у мяне шмат сяброў і знаемых. Нядаўна мы пераехалі, але ўсе роўна ездзім па нядзелях сюды. Свята мне спадабалася, мы з маей сяброўкай Соняй знайшлі ўсе літары і склалі слова, а таксама змаглі знайсці скарб. Яшчэ каша была смачная, хачу, каб кожны тыдзень праходзілі такія святы.

Галіна Аксенава, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай працы “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму”

←«Он рисовал на небольшом клочке бумаги». В Гродно нашли фронтовые рисунки Василя Быкова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика