На Асіповіччыне ладзяцца навагоднія ранішнікі, праграмы, канцэрты, сустрэчы

Источник материала:  

Апошнія дні года для дарослых прасякнуты перадсвяточнай мітуснёй і ўзнёслым настроем, а для хлопчыкаў і дзяўчынак — гэта самая любімая пара, бо ўсё, што робяць старэйшыя, накіравана на тое, каб парадаваць менавіта дзяцей. Для іх звычайныя елкі ператвараюцца на нейкі час у чароўныя ёлкі, упрыгожваюцца вуліцы і дамы, набываюцца падарункі, а таксама рыхтуюцца навагоднія прадстаўленні.

Галоўнае свята адбылося ў канцы мінулага ты-дня ў МПЦ “Равеснік”. Там сабраліся вучні ўсіх устаноў адукацыі Асіповіччыны. Гэта выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, лепшыя юныя спарт-смены, дзеці-сіроты. Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі падрыхтаваў для рабят тэатралізаванае прадстаўленне, у ходзе якога былі задзейнічаны і гледачы. Яны выконвалі танцы, спявалі, адказвалі на пытанні персанажаў. А затым усе разам радаваліся шчасліваму фіналу, бо, як вядома, дабро павінна перамагчы, калі да яго вельмі імкнуцца.

У той жа дзень героі тэатралізаванай дзеі завіталі ў гімназію, каб падарыць шчаслівыя моманты выхаванцам цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У завяршэнні казкі Парсючок, Мышаня і Кацяня кожнага з рабят праводзілі праз чароўнае люстэрка, якое выконвае самыя лепшыя пажаданні і спраўджвае надзеі, да добрага Дзеда Мароза, які ўважліва выслухоўваў вершы. Не засталіся рабяты без увагі прадстаўнікоў улады. Да іх у госці завіталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Святлана Шутава і намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна. Безумоўна, з падарункамі для маленькіх сяброў.

На Асіповіччыне ладзяцца навагоднія ранішнікі, праграмы, канцэрты, сустрэчы

А прадстаўнікі калектыву стралковай каманды на станцыі Асіповічы Гомельскага атрада Ваенізаванай аховы днямі наведалі выхаванцаў спецшколы-інтэрната, з якімі ў чыгуначных стралкоў ужо ўстанавіліся трывалыя сувязі, пагутарылі з рабятамі і падарылі ім новыя чайнікі, мыючыя сродкі і іншыя патрэбныя рэчы.

На Асіповіччыне ладзяцца навагоднія ранішнікі, праграмы, канцэрты, сустрэчы

Прадстаўнікі райарганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў рамках рэспубліканскай акцыі “Ёлка жаданняў” наведалі Ясенскі дзіцячы прытулак, у якім зараз знаходзіцца 11 дзяцей. Рабяты атрымалі да свята салодкія падарункі і прыемныя ўражанні. А затым валанцёры Чырвонага Крыжа разам з Дзедам Марозам і Снягуркай накіраваліся ў дзіцячае ад-дзяленне ЦРБ, дзе павіншавалі з Новым годам маленькіх пацыентаў, якім таксама ўручылі падарункі. Старшыня РА ГА БТЧК Лілія Дры-віцкая лічыць, што, як бы ні распарадзіўся лёс, кожнае дзіця павінна адчуць атмасферу свята, а таксама атрымаць урок дабрыні і міласэрнасці, каб у далейшым дарыць іх іншым.

←Дважды казнен и дважды оклеветан. Удивительная судьба советского летчика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика