Театральные коллективы Ушаччины демонстрировали своё мастерство на конкурсе «Рознакаляровая восень»

Источник материала:  

Яркае дзейства прайшло на бягучым тыдні ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Сваё сцэнічнае майстэрства ў аглядзе-конкурсе “Рознакаляровая восень” у дзвюх намінацыях – фальклорным і драматычным жанрах – дэманстравалі прадстаўнікі ўсіх тэатральных калектываў Ушаччыны.Театральные коллективы Ушаччины демонстрировали своё мастерство на конкурсе «Рознакаляровая восень»

Конкурсны рэпертуар, сапраўды, уражваў. Гледачы мелі магчымасць узгадаць абрадавыя традыцыі беларусаў, разам з юнымі тэатраламі з Арэхаўна завочна паўдзельнічаць у калядаванні. Адразу з трыма гумарыстычнымі нумарамі выступілі селішчанцы. Так, дзіцячы тэатр мініяцюр “Брава” і дарослы “Мім” паказалі выпадкі на прыёме ў доктара, а загадчыца сельскага клуба Ганна Мялешка рэалістычна расказала пра вандроўку ў аўтобусе. Глыбокую па змесце пастаноўку падрыхтавалі работнікі цэнтра культуры і народнай творчасці. Над праблемамі адзіноты, здрады, п’янства яны прымусілі задумацца праз дэманстрацыю, здавалася, вясёлых жыццёвых сітуацый. Высока ацаніла журы і пастаноўку прадстаўніц тэатра мініяцюр з Глыбачанскага СДК (кіраўнік – Алена Камовіч) – інтарэсы сучаснага пакалення з ноткай аптымізму абмеркавалі абаяльныя бабулі, у якіх пераўвасобіліся школьніцы з аграгарадка. Па-добраму пасмяяліся гледачы і з сітуацый, у якія трапілі прадстаўнікі тэатраў мініяцюр “Кадры” і “Скамарохі” з Арэхаўна і Вяркуд. Лірызму ж мерапрыемству дадалі гумарэскі ўшацкай паэтэсы Тамары Барадзёнак у выкананні Алены Кучко з Дубраўкі і Паліны Літвінавай з Арэхаўна.Театральные коллективы Ушаччины демонстрировали своё мастерство на конкурсе «Рознакаляровая восень»

Падводзячы вынікі агляду-конкурсу, члены журы адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі артыстаў, майстэрства рэжысёраў, прыгожыя касцюмы. Сёлетняя тэатральная восень выдалася яркай, усе творчыя калектывы Ушаччыны заслужылі высокую ацэнку.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Группа J:Морс выступит в ООН в Женеве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика