Дзякуючы рэалізацыі праекта «Брэндзінг аграгарадка Германавічы…»дзеці з дапамогай дарослых імкнуцца захаваць сваю культурную і гістарычную спадчыну

Источник материала:  

Дзякуючы рэалізацыі праекта «Брэндзінг аграгарадка Германавічы…»дзеці з дапамогай дарослых імкнуцца захаваць сваю культурную і гістарычную спадчынуУ межах рэалізацыі праекта “Брэндзінг аграгарадка Германавічы, як інструмент устойлівага развіцця сельскай тэрыторыі: агульнымі намаганнямі для ўсіх”  цікавае мерапрыемства адбылося ў кастрычніку  ў раённым цэнтры рамёстваў.  Падчас яго правядзення былі падведзены вынікі дзіцячага  мастацкага пленэру “Сцяжынкамі Драздовіча”, які праходзіў у чэрвені на базе ўстановы культуры  “Мастацка-этнаграфічны музей імя Язэпа Драздовіча”, а таксама адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных  чалавеку, якім сёння ганарацца ўсе жыхары Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага раёнаў.

Язэп Драздовіч –адна з найбольш значных, самабытных і незвычайных асоб беларускай культуры і мастацтва. Творчы дыяпазон майстра настолькі разнастайны, што немагчыма аднесці яго да пэўнага напрамку ці  стылю, віду дзейнасці: Язэп Нарцызавіч быў не толькі таленавітым мастаком   і скульптарам, але і выдатным пісьменнікам , паэтам, настаўнікам, этнографам, фалькларыстам, філосафам,  тэатральным дзеячам,  астраномам- аматарам і заснавальнікам беларускай тэарэтычнай астраноміі. Немагчыма зразумець, яке гэты чалавек за свой нядоўгі, напоўнены цяжкасцямі  шлях змог ахапіць такую шматграннасць жыцця, садзейнічаў адраджэнню нацыянальнай культуры, пазнаваў нязведанае, адчыняў перад людзьмі дверы будучыні,- было адзначана на мерапрыемстве ў раённым цэнтры рамёстваў. –Нездарма Язэпа Драздовіча называюць нашым мясцовым Леанарда да Вінчы.

Сёння імя Язэпа Драздовіча добра вядома далёка за межамі нашай краіны. А ў нашым раёне жыццё і творчасць гэтага ўнікальнага чалавека вывучаюць не толькі дарослыя, але і дзеці. Вось і дзіцячы мастацкі пленэр,які атрымаў назву “Сцяжынкамі Драздовіча”, дазволіў юным наведвальнікам Шаркаўшчынскай  дзіцячай школы мастацтваў  адчуць сябе сапраўднымі мастакамі і стварыць выдатныя работы:  усе яны  атрымалі высокую ацэнку мастакоў, а  лепшыя    былі прадстаўлены на  выставе  ў раённым цэнтры рамёстваў.

Цікавым атрымаўся і конкурс чытальнікаў вершаў пра Язэпа Драздовіча, да ўдзелу ў якім вучні грунтоўна   падрыхтаваліся.  А крамя выразнага мастацкага слова, што, без сумненняя, з’яўляецца значным крытэрыем конкурснай праграмы,  дзеці аказаліся надзвычай артыстычнымі , свабодна выкарыстоўвалі магчымасць жэстаў і мімікі, гэта значыць больш глыбока спрабавалі адчуць мастацкі тэкст, стаць крыху акцёрам. На конкурсе чытальнікаў   вершаў выдатна  выступілі вучні з Велікасельскай і Германавіцкай ДС-СШ. Дыпломамі за лепшае чытанне ўзнагароджаны Елізавета Еўдакімава, Ілля Дзяшук, Аляксандра Пабяржына, Дзяніс Васілевіч,  Вадзім  Корсак . 3 месца у конкурсе чытальнікаў вершаў заняла  Ульяна Сташкевіч, другое – Ганна Высоцкая. Перамогу заваявала Дар’я Ганебная – вучаніца Германавіцкай дзіцячы сад — сярэдняй школы.

Як адзначыла кіраўнік сацыяльна-інфармацыйнай установы “Традыцыі і інавацыі Паазер’я” Надзея Дударонак, “ падчас мерапрыемства , якое праходзіла ў межах рэалізацыі праекта “Брэндзінг аграгарадка Германавічы…”, мы звярнулі ўвагу на гісторыка-культурную каштоўнасць і дачыненне моладзі да гісторыка-культурнай каштоўнасці аграгарадка Германавічы і Шаркаўшчынскага раёна. Мы імкнемся, каб імя Язэпа Драздовіча, вядомае далёка за межамі нашай краіны, стала брэндам аграгарадка Германавічы.  А яшчэ  імкнемся далучыць моладзь да захавання культурнай спадчыны сваёй малой радзімы. Агульнымі намаганнямі , усе разам працуем для таго, каб наш рэгіён развіваўся.”

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.Дзякуючы рэалізацыі праекта «Брэндзінг аграгарадка Германавічы…»дзеці з дапамогай дарослых імкнуцца захаваць сваю культурную і гістарычную спадчыну Дзякуючы рэалізацыі праекта «Брэндзінг аграгарадка Германавічы…»дзеці з дапамогай дарослых імкнуцца захаваць сваю культурную і гістарычную спадчынуДзякуючы рэалізацыі праекта «Брэндзінг аграгарадка Германавічы…»дзеці з дапамогай дарослых імкнуцца захаваць сваю культурную і гістарычную спадчынуДзякуючы рэалізацыі праекта «Брэндзінг аграгарадка Германавічы…»дзеці з дапамогай дарослых імкнуцца захаваць сваю культурную і гістарычную спадчынуДзякуючы рэалізацыі праекта «Брэндзінг аграгарадка Германавічы…»дзеці з дапамогай дарослых імкнуцца захаваць сваю культурную і гістарычную спадчынуДзякуючы рэалізацыі праекта «Брэндзінг аграгарадка Германавічы…»дзеці з дапамогай дарослых імкнуцца захаваць сваю культурную і гістарычную спадчынуДзякуючы рэалізацыі праекта «Брэндзінг аграгарадка Германавічы…»дзеці з дапамогай дарослых імкнуцца захаваць сваю культурную і гістарычную спадчынуДзякуючы рэалізацыі праекта «Брэндзінг аграгарадка Германавічы…»дзеці з дапамогай дарослых імкнуцца захаваць сваю культурную і гістарычную спадчыну

Comments are closed.

Яндекс.Метрика