«Просто люди». В музее открылась фотовыставка

Источник материала:  

“Проста людзі”. Вобраз сучасніка

Напрыканцы мінулага тыдня ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы фотаработ “Проста людзі”

Аўтар — кіраўнік народнага фотаклуба “Раніца”, член Саюза фатографаў Беларусі Алена Ерашэвіч — працавала над праектам больш за чатыры гады. Яна паставіла перад сабой досыць складаную ў псіхалагічным плане мэту: паказаць жыхароў самых звычайных асіповіцкіх вёсак у іх будзённых справах. Прычым паказаць жыццё як ёсць: шчыра, без аніякага ўпрыгажэнства і рэжысуры.

«Просто люди». В музее открылась фотовыставка

Дзеля гэтага трэба было ўвайсці з героямі фотаработ у блізкі кантакт, зразумець, што іх хвалюе, радуе, засмучае. Алене Ерашэвіч гэта ўдалося, таму яе галерэя партрэтаў успрымаецца як цэласны твор і пакідае моцнае ўражанне.

“Проста людзі” дэманстраваліся на шэрагу выстаў у сталіцы і атрымалі станоўчыя водгукі ад мэтраў айчыннай мастацкай фатаграфіі.

Да прагляду рэкамендуецца ўсім.

←Беларускія выканаўцы ў Расіі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика