Гульня для ўсіх

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Цікава, што дадзеная гульня вядома яшчэ з ХІV-XV стагоддзяў, з Шатландыі.

Яе пачатак паклалі пастухі, якія палкамі заганялі каменні ў трусіныя норы. Пазней гульня набыла сучасныя рысы. Сёння Беларусь таксама займецца развіццём гэтага віду спорту, не так даўно беларуская асацыяцыя гольфа пасадзейнічала ў адкрыцці поля для міні-гольфа  ў Нясвіжы.

Пазнаёміцца з цікавай гульнёй вырашылі і наведвальнікі аддзялення дзённага знахо-джання для грамадзян пажылога ўзросту Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спецыяліст якога Г.Л. Бушмакіна наладзіла экскурсію ў каледж імя Якуба Коласа. За яго будынкамі і знаходзіцца пляцоўка для гольфа. Выкладчык фізічнага выхавання Ю.В. Зізіка знаёміў з правіламі гульні, цярпліва вучыў нас новаму віду спорту. Дарэчы, гэта не так проста, ды яшчэ ў першы раз, але ўсе захапіліся і стараліся загнаць мячык у лунку. Удавалася не кожнаму, бо тут патрэбны дакладны вокамер, цвёрдая рука і цярпенне. Побач трэніраваліся і навучэнцы каледжа, ім было весела, бадзёры настрой перадаваўся і нам.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Сегодня День пожилых людей. Золотой возраст

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика