XXVI дзень беларускага пісьменства: Слонім вітае гасцей
29.08.2019
—
Новости Культуры
У гэтым годзе сталіцай беларускага пісьменства стаў Слонім – тут 1 верасня пройдзе вялікае свята роднага слова.
Да XXVI дня беларускага пісьменства Слонім падрыхтаваў мноства розных культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў.
На плошчы Леніна адбудзецца ўрачыстае адкрыццё помніка Льву Сапегу – Слонімскаму старасце і канцлеру ВКЛ.
Сёлета Дзень пісьменства супаў з Днём ведаў, таму падчас святкаванняў пройдзе гарадская лінейка для першакласнікаў. У гарадскім парку вучняў павіншуюць ганаровыя госці і ўручаць ім кнігу “Мая Радзіма – Беларусь”.
У горадзе разгорнуцца тры тэматычныя пляцоўкі, дзе раёны Гродзенскай вобласці прадставяць сваю культуру.
Упершыню ў рамках Дня пісьменства адбудзецца абласны конкурс ансамбляў беларускай музыкі і песні, а таксама ансамбляў народнай песні.
Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае беларускае свята. Адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Цэнтрам свята станавіліся розныя гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава.
Па матэрыялах СМІ.