Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Источник материала:  

Усе дарогі вядуць у Віцебск, горад на Дзвіне. І не дзіўна – у гэтыя дні ён жыў і яшчэ жыве фестывалем мастацтваў.  Ужо ў 28 раз у абласным цэнтры  збіраліся спевакі, рамеснікі, мастакі, артысты розных жанраў  з усіх куткоў краіны і бліжняга і далёкага замежжа, яны разам стваралі яго непаўторную атмасферу.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

На фестывалі, як на фестывалі.

…У Віцебску свята на вуліцах і плошчах. «Славянскі базар» – гэта не толькі музыка, у горадзе прадстаўлены самыя розныя віды мастацстваў. Фестываль вулічных тэатраў, конкурсныя праграмы, «Горад майстроў», «Задзвінскі кірмаш» – усяго не пералічыш.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Акунуцца ў атмасферу вялікага свята пашчасціла і аўтару гэтых радкоў. Хацелася пабачыць сваіх землякоў на «Славянцы», пацікавіцца, чым жыве старажытны Віцебск.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Вось «Горад майстроў», што размясціўся каля драмтэатра імя Я. Коласа. Сярод гандлёвых кропак мы з лёгкасцю адшукалі нашых рамеснікаў. Творчы калектыў Дома рамёстваў прадставіў на кірмашы-выставе розныя вырабы.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Каларытна выглядалі такія з саломкі, яны прыцягвалі гасцей і гараджан. Шмат хто з іх падыходзіў з мэтай набыць памятны сувенір, купіць цікавыя вырабы ад нашых майстроў.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)
Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Былі і такія, хто фатаграфаваўся каля творчых работ.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)
Шырока прадстаўлены і вырабы ткацтва, гліняныя сувеніры і яшчэ шмат чаго іншага. Попыт немалы быў, што радавала.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

У метрах адсюль Алена Скарнякова ўдзельнічала ў адкрытым абласным свяце-конкурсе майстроў выцінанкі «Ажурныя мары-2019». Яна вопытная, таму дзялілася сваімі ўменнямі. Ацэньваліся конкурсныя работы па розных крытэрыях.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, сталі вядомы вынікі. Алена годна прадставіла наш раён у намінацыі «Сувенір у тэхніцы выцінанкі на тэму «Народныя танцы», заняўшы першае месца.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

З чым мы яе і віншуем, жадаем далейшых поспехаў.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

«Дзіва-дэнс» у час шэсця.

На плошчы Свабоды давялося сустрэцца са знакамітым калектывам «Дзіва-дэнс». Жанчыны з Новалукомля прымалі ўдзел у шэсці калоны ад плошчы Свабоды да плошчы Перамогі, з гонарам неслі сцяг горада энергетыкаў, а затым на канцэртнай пляцоўцы на плошчы Перамогі прадстаўлялі наш раён. Радавалі гледача сваімі цудоўнымі нумарамі. Канцэрт праходзіў пры поўным аншлагу.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)
Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Нашы землякі занялі другое месца ў ІІІ Міжнародным конкурсе барабаншчыц і мажарэтак у рамках 28 Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар-2019» у намінацыі «Пампон» гранд-сеньёркі.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

А вось і «Задзвінскі кірмаш». Тут асаблівая атмасфера, розныя вырабы народных умельцаў прадстаўлены на суд пакупнікоў, знатакоў, калекцыянераў. Кожны з цікавасцю знаходзіў нешта для сябе, сваіх блізкіх і знаёмых. Сюды заўжды ідзе шмат людзей, каб паглядзець на працу майстроў, набыць штосьці. Кірмаш здаўна славіцца майстар-класамі.


Майстар-клас ад Алены Рыжанковай

І тут нашы на вышыні. Завод керамзітавага гравію прадставіў ганчарныя вырабы Алены Мікалаеўны Рыжанковай. Іх можна было пры жаданні набыць.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Вялікім попытам сярод гасцей карыстаўся майстар-клас ад Алены. За памяркоўную цану можна было паспрабаваць сваю моц у ганчарнай справе. Алена Мікалаеўна ахвотна дзялілася вопытам з жадаючымі. Падарунак – сумесны выраб майстра і «вучня». Прадукцыя Алены адрозніваецца ад іншых сваёй індывідуальнасцю, бо ў кожны свой выраб аўтар укладвае часцінку сваёй душы. Алена на выставе была ўжо ў адзінаццаты раз. А тыя станоўчыя эмоцыі, якія мастар атрымлівае ў час фестывалю, цяжка перадаць словамі.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Майстар-клас ад Валерыя Скобава.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

На «Задзвінскім кірмашы» праводзіў ганчарныя майстар-класы і жыхар горада Новалукомля Валерый Скобаў. Але тэхніка, у якой працуе майстар, крыху іншая. Адбою ад жадаючых проста не было. Паспрабаваць свае сілы хацелі не толькі дзеці, дарослыя таксама не супраць былі пабыць у ролі майстра-ганчара.
Дарэчы, Валерыя штогод запрашаюць самі арганізатары «Горада майстроў» дзеля таго, каб дзяліўся сваім майстэрствам. Ён расказаў, што з цікавасцю і захапленнем працуе на фестывалі.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

Юлія Евянок на «Задзвінскім кірмашы».

Было і адно адкрыццё – прадпрымальнік Юлія Евянок, наша рамесніца з райцэнтра ўпершыню прадстаўляла свае работы на такім форуме. На кірмашы-выставе – уласныя вырабы з пацерак і брошкі. Асобныя з іх ужо адправіліся з іх новымі гаспадарамі ў блізкае і далёкае замежжа.

Віцебск фестывальны(+ФОТА)

А яшчэ шмат конкурсных праграм, у якіх удзельнічалі нашы умельцы з Дома рамёстваў, творчыя калектывы з Чашніцкага гарадскога Дома культуры і Новалукомльскага Палаца культуры. Традыцыйна ў асобных конкурсах прынялі ўдзел і выхаванцы Чашніцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Аб выніках – у наступным нумары.
А 15 ліпеня ў Віцебску на плошчы Свабоды пачаў працаваць «Чашніцкі падворак». Гледачоў чакала насычаная праграма ад нашых землякоў.
Адным словам, Віцебск – жыў і ўсё яшчэ жыве фестывалем, а яго святочную атмасферу ствараць дапамагаюць і творчыя майстры Чашніччыны.

Марына МІШУЛКОВА.

 

←Путин рассказал Оливеру Стоуну о своих крестниках. Тот попросил его стать крестным отцом его дочери

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика