Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь»

Источник материала:  

Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь»

Нядаўна ў дзіцячай бібліятэцы адбылася прэзентацыя чарговага зборніка вершаў удзельніцы народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Людмілы Ардынскай. На імпрэзе прысутнічалі работнікі бібліятэк раёна, творчыя людзі, настаўнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

Творчасць Людмілы Ардынскай знаёма шаркаўчанам. Свае творы— вершы, аповесці, апавяданні — яна прысвячае сваім землякам. Жанчына многа піша дзіцячых вершаў, казак, якія з захапленнем чытаюць хлопчыкі і дзяўчынкі. Напярэдадні 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Людміла Іосіфаўна вырашыла аб’яднаць свае творы, прысвечаныя вайне, у адзін зборнік. У ім змясціліся вершы, напісаныя ў мінулыя гады, а таксама сёлета. У кожным творы адлюстравана горыч, нястачы і беды, якія напаткалі яе бацькі, родныя і блізкія людзі, усе тыя, хто жыў, змагаўся з ворагам у часы ваеннага ліхалецца на фронце, у партызанах, каваў перамогу ў тыле. Сама Людміла Іосіфаўна нарадзілася пасля вайны, але дзіцячая памяць зберагла тыя падзеі, тыя моманты з жыцця больш старэйшага пакалення, прадстаўнікі якога аднаўлялі разбураную вайной гаспадарку, узнімалі з руін і папялішчаў гарады і вёскі.

Аўтар кранальна і пранікнёна чытала свае вершы, расказвала, як яна іх стварала, што натхняла яе на напісанне таго або іншага твора. Падчас разважанняў у Людмілы Іосіфаўны на вачах з’яўляліся слёзы. Усё гэта вынік душэных перажыванняў, успамінаў, якія і цяпер незагойнай ранай баляць на сэрцы.

У многіх з прысутных у зале на фронце, у партызанскіх атрадах змагаліся з ворагам бацькі і дзяды. Напрыклад, у Галіны Сафончык тата Пётр ваяваў на фронце. У Алы Міхайлавай дзядуля —— таксама абараняў радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вельмі цікавую і кранальную гісторыю пра сваю бабулю Алену Мяхедка расказала яе ўнучка Марына Хахолка. Дарэчы, Марына нядаўна прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Франтавы альбом”, які праводзіла Беларускае тэлеграфнае агенства і газета “7 дзён”. У ім Марына атрымала перамогу. Пра гэта мы паведамлялі на старонках раённай газеты.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, якая прысутнічала на прэзентацыі кнігі Людмілы Ардынскай, адзначыла, што дадзенае мерапрыемства прайшло на высокім арганізацыйным узроўні, і рэкамендавала іншым бібліятэкарам правесці аналагічныя ў сваіх установах культуры. Тым больш, што яны прысвечаны знакавай для нашай краіны даты — 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сяргей РАЙЧОНАК.Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь» Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь»

Comments are closed.

Яндекс.Метрика