Як адкрыліся II фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі" і Міжнародны эканамічны форум
25.05.2019
—
Новости Культуры
25 мая ў Смаргоні на гарадскім стадыёне ўрачыста адкрыліся II фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі" і Міжнародны эканамічны форум "Новыя магчымасці і перспектыва супрацоўніцтва".

Танцавальныя калектывы Смаргоні ўрачыста адкрылі фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі" і Міжнародны эканамічны форум

Гасцей вітала спадарыня Абаранка

Міні-трактары Смаргонскага агрэгатнага завода са сцягамі краін-удзельніц эканамічнага форуму

У складзе дэлегацый - прадстаўнікі краін-удзльніц форуму, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ, кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага райвыканкамаў

Адкрыццё свята

Вітае гасцей першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван ЖУК

Старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК (злева), Іван ЖУК і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Мінсельгасхарчу РБ Вадзім ПАБЯДЗІНСКІ

Узорны ансамбль народнай музыкі "Гулянок"

Музычны падарунак для публікі - выступленне беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі"

Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.