“Маладзечна-2019” запрашае

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

7-8 чэрвеня будзе праходзіць адна з самых значных культурных падзей горада і краіны — ХІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі     “Маладзечна-2019”.

Урачыстае мерапрыемства парадуе прысутных насычанай праграмай. На галоўных гарадскіх пляцоўках адбудуцца шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы і самае галоўнае — конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Прысвечана будзе сёлетняя маштабная падзея 75-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Году малой радзімы.

Падрабязную праграму ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2019” можна знайсці на сайце http://festyval.by/.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Вітаем “Музы Нясвіжа”!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика