“Ван Гог” родам са Смаргоні

Источник материала:  
Ісаак Іткінд – Ван Гог у скульптуры. І гэта не перабольшванне, а пэўны  гонар. Асабліва для нас, смаргонцаў, бо гэтага майстра нарадзіла смаргонская зямля. Тут ён правёў дзіцячыя і юнацкія гады.

У мінулую пятніцу, 19 красавіка, у гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася фотавыстава “Вядомы невядомы скульптар Ісаак Іткінд” (да 50-годдзя памяці скульптара, які памёр у 1969 годзе).

У смаргонскім музеі няма ніводнай работы скульптара, яны захоўваюцца ў музеях Расіі і Казахстана. Па просьбе смаргонскіх супрацоўнікаў, з Санкт-Пецярбурга і Алма-Аты ў Смаргонь даслалі лічбавыя файлы, дзе адлюстраваны работы скульптара. Цяпер на выставе прадстаўлена 29 фотаздымкаў, якія можна доўга разглядаць. І адкрываць для сябе таленавітага земляка. Пра Іткінда зроблены і невялікі фільм, які таксама прапанавалі паглядзець наведвальнікам выставы.

“Ван Гог” родам са Смаргоні

“Ван Гог” родам са Смаргоні

На экспазіцыі прываблівае ўвагу работа яшчэ аднаго нашага земляка, скульптара Уладзіміра Церабуна, які зрабіў і прадставіў на выставе партрэт скульптара Ісаака Іткінда ў рэльефе.  Уладзімір Васільевіч вельмі шмат працаваў і над арганізацыяй самой выставы. 

“Ван Гог” родам са Смаргоні

“Ван Гог” родам са Смаргоні

“Прызнацца, я толькі нядаўна пазнаёміўся з творчасцю Ісаака Іткінда, - удакладняе Уладзімір Церабун. -  Перабіраючы фота, мяне вельмі крануў, уразіў  здымак, дзе Іткінд у майстэрні. У ім ачуваецца цяжар працы тых няпростых часоў, вялікая працавітасць майстра і адданасць сваёй справе. Таму пацвярджэнне - вялікая спадчына, якую пакінуў Ісаак Іткінд нашчадкам. Вельмі шмат псіхалагічнага стану ў яго работах... Што немалаважна. Да таго ж скульптар працаваў з дрэвам. Адзін няправільны рух – і ўсё. Нічога ж не даклеіш. Справу трэба рабіць беспамылкова, а гэта майстэрства, якое набываецца дзесяцігоддзямі працы і перажытага жыцця.

“Ван Гог” родам са Смаргоні

“Ван Гог” родам са Смаргоні

Мая работа і дапамога ў арганізацыі выставы – своеасаблівая  падзяка Іткінду за яго такі складаны жыццёвы шлях, за мукі творчасці і за спадчыну, якую ён пакінуў”.

У адкрыцці выставы ўдзельнічалі начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва і былы старшыня Смаргонскага райвыканкама Анатоль Янец. У сваім выступленні яны таксама зрабілі акцэнт на важнасць асобы Ісаака Іткінда. Дарэчы, Анатоль Янец прапанаваў перавесці рэльефны партрэт ў бронзу , дадаць тэкст і ўсталяваць на адным з гістарычных будынкаў горада (як мемарыяльную дошку). Жыхары павінны ведаць знакамітых землякоў і ганарыцца імі. 

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара. 

←Принц Уильям и Кейт опубликовали фото своего младшего сына - принца Луи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика