На базе Карцэвіцкага СДК прайшоў выязны раённы семінар Нясвіжскага РЦК

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Выязны раённы семінар Нясвіжскага РЦК “Арганізацыя мерапрыемстваў па фарміраванні духоўнага і маральнага развіцця дзяцей і падлеткаў на традыцыях народнай культуры з выкарыстаннем новых форм і метадаў клубнай работы” для работнікаў устаноў культуры  прайшоў на базе Карцэвіцкага СДК.

Каля ганка гасцей — работнікаў устаноў культуры раёна — сустракаў вядучы Несцерка (Павел Крыварот),  апрануты ў падпярэзаную кашулю, быццам сапраўдны гаспадар. з хлебам-соллю маленькія ўдзельнікі аматарскай творчасці запрашалі ўсіх прайсці ў “Скарбніцу роднай мовы” — першую лакацыю дзеянняў. Тут работнікі культуры праверылі свае веды прыказак з прымаўкамі пра хлеб і беларускую кухню, пранікліся мастацкім чытаннем вершаў. Урывак з рамана Ніла Гілевіча “Родныя дзеці” прадставіла Таццяна Гаціла, верш пра аладкі невядомага аўтара прачытала Дар’я Цвірко, творы Пімена Панчанкі прадэманстравалі Анастасія Фірысюк  і Уладзіслаў Гегеня. Скончылася паэтычная імпрэза сапраўдным гімнам беларускай народнай кухні, кулiнарным адступленнем з паэмы “Родныя дзеці”  цудоўнага беларускага паэта Ніла Гілевіча, якое зачытала таленавітая вядучая “Скарбніцы” Ірына Крыварот.

На базе Карцэвіцкага СДК прайшоў выязны раённы семінар Нясвіжскага РЦК

Малёўскі фальклорны гурт

У другой лакацыі — “Фальклорнай скарбонцы” — наведвальнікаў чакала тэатралізаваная вечарына “Без мінулага — няма будучыні”, дзе на прыгожай беларускай мове дзеці размаўлялі з гледачамі, паказвалі інсцэніроўкі, танцавалі і падпявалі аматарскаму аб’яднанню “Малёўскі фальклорны гурт”, адну з песень якога з задавальненнем дапамагалі спяваць і госці ў сваеасаблівым караоке-фармаце.

І ў апошняй лакацыі — “Куфэрку талентаў” — прайшоў першы вясковы фестываль беларускай песні “Блакітны васілёк”, які, спадзяёмся, стане традыцыйным. Як расказвалі гледачам вядучыя, кветка васілёк такая ж сціплая,  простая і адкрытая, гасцінная і талерантная, як і беларускі  народ, таму з цягам часу  ператварылася  ў са-праўдны сімвал беларускай зямлі.

На базе Карцэвіцкага СДК прайшоў выязны раённы семінар Нясвіжскага РЦК

Перад гасцямі выступае
Уладзіслаў Гегеня

Музычныя нумары прадставілі Кацярына Мовчан, Анастасія Куніцына, Таццяна Гаціла, Аліна Гегеня, Крысціна Якавец, Людміла Дзерачыц, Дзіяна Крыўко, дзіцячая вакальная група “Дамісолька” і сярэдняя вакальная група. Кожны выступоўца атрымаў імянную грамату Нясвіжскага раённага цэнтра культуры за папулярызацыю песеннай спадчыны  беларускага народа, захаванне традыцый і любоў да роднай мовы, а дыпломам першага вясковага фестывалю “Блакітны васілёк” была ўзнагароджана дзіцячая вакальная група “Дамісолька”. За арганізацыю і правядзенне семінара граматай РЦК адзначана загадчык Карцэвіцкага СДК Марына Шумейка.

На базе Карцэвіцкага СДК прайшоў выязны раённы семінар Нясвіжскага РЦК

Традыцыйны хлеб-соль для ўдзельнікаў семінара прапаноўваюць Захар Крыварот і Соня Мовчан

Напрыканцы семінара падво-дзіліся вынікі мерапрыемства і разглядаліся тэмы наступных сустрэч. Работнікі ўстаноў культуры абмяркоўвалі, што можна пераняць з убачанага ўжо зараз, а да чаго трэба імкнуцца. Адзначаючы кампазіцыйную еднасць, адкрытасць дзяцей, іх паводзіны на сцэне, выверанасць рухаў і плаўнасць пераходаў, госці з павагай гаварылі аб тым, якая карпатлівая работа была праведзена і колькі ўвагі да дэталяў нададзена пры падрыхтоўцы. Але загадчыку Карцэвіцкага СДК Марыне Шумейка хацелася пачуць і крытыку: “Тое, што добра, мы і так ведаем. Скажыце, якія недахопы, каб у наступны раз іх не паўтарыць”. Такі настрой падштурхнуў удзель-нікаў семінара больш пільна паглядзець і на сваю працу, падумаць, што можна палепшыць і як. Работнікі культуры не только з карысцю правялі час, але і адклалі цікавыя ідэі ў скарбонку памяці, каб аднойчы іх рэалізаваць.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Пять исторических событий, вдохновивших автора «Игры престолов»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика