“Нясвіжчына: аб мінулым для будучага”

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нясвіжская зямля захавала шмат скарбаў, і гэта не толькі вядомыя нават за мяжой палац ці Слуцкая брама, а сама гісторыя нашага невялікага рэгіёна, якая вабіць даследчыкаў не першае стагоддзе. І чым больш яе вывучаюць, тым больш з’яўляецца загадак і пытанняў. Немагчыма даведацца аб усім і адразу, але невялікімі крокамі можна паглыбіцца ў разуменні асаблівасцей роднага краю.

Сёлета 500-гадовы юбілей адзначае вёска Лань. Пра яе вялікую гісторыю прысутным расказала бібліятэкар Ланскай сельскай бібліятэкі Алена Жук, пачаўшы з прыгожай легенды аб паходжанні  мястэчка. Алена Мікалаеўна не толькі прыводзіла цікавыя факты, але і паказвала архіўныя дакументы, напрыклад, старонку метрычнай кнігі, у якой запісвалі звесткі аб тым, хто нарадзіўся, хто памёр. Фактаў, якімі дзялілася Алена Жук, не знойдзеш у інтэрнэце — гэта сапраўдная даследчая праца, таму вельмі прыемна, што матэрыялы канферэнцыі папоўняць фонд раённай бібліятэкі і імі змогуць карыстацца чытачы.

“Нясвіжчына:  аб мінулым для будучага”

Многія памятаюць верш Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”,  але не кожны ведае, што на самай справе паясы і дываны ткалі мужчыны. Шмат новага пра паясы ў цэлым і сігнатуру на кунтушовых паясах з калекцыі музея-запаведніка “Нясвіж” у прыватнасці расказала малодшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Людміла Жук.

Пра асаблівасці развіцця Нясвіжчыны і вартасць пераймання ведаў старэйшых жыхароў разважала несвіжанка Галіна Тумалаева.

Вядомы рускі паэт Фёдар Цютчаў сказаў: “Няма нічога больш чалавечнага ў чалавеку, чым неабходнасць звязваць мінулае з цяперашнім”.  Вось і ў той цёплы вясновы дзень быў зроблены цікавы экскурс у мінулае.

“Нясвіжчына:  аб мінулым для будучага”

Акрамя таго, сёлета супрацоўнікі бібліятэкі правялі акцыю “Шчаслівы нумар” — на працягу студзеня-лютага пасля перарэгістрацыі кожнаму чытачу ўручалі імянны нумар, які і прымаў удзел у латарэі. Розыгрыш пяці шчаслівых нумароў прайшоў напрыканцы канферэнцыі. Пераможцамі сталі Ніна Іванаўна Яраш,  Віктар Сяргеевіч Абросімаў, Ірына Юльянаўна Чырко, Святлана Васільеўна Чырэц і Ангеліна Аляксандраўна Кахановіч.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Сморгони прошел вечер памяти Игоря Лученка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика