Тэлеканал “Беларусь 3” пакажа клятнянскую “Вярбічаньку”

Источник материала:  

Тэлеканал “Беларусь 3” пакажа клятнянскую “Вярбічаньку”

У бліжэйшым суботнім эфіры на тэлеканале “Беларусь 3” глядзіце чарговы выпуск праекта “Спявае Беларусь” — гэта будзе перадача з удзелам народнага ансамбля народнай песні “Вярбічанька” Клятнянскага сельскага Дома культуры. Песні ў выкананні нашых землякоў, каментарыі вядучых — этнографа Ларысы Мятлеўскай і даследчыка беларускага народнага танца Сяргея Выскваркі, а таксама аповед фалькларыста Івана Крука пра сімвалы жыцця нашых продкаў і звязаныя з імі традыцыі, прыкметы і падзеі — вось што чакае нас у гэтым выпуску. Здымачная група некалькі разоў наведвалася ў Клетнае да “Вярбічанькі”, але што атрымаецца ў выніку — гэта сюрпрыз нават для саміх удзельнікаў ансамбля. Асаблівасць праекта “Спявае Беларусь” у тым, што тэксты песень выводзяцца на экран у выглядзе караоке-цітраў, таму ўсе, хто паглядзіць тэлеперадачу, змогуць не толькі паслухаць, але і самі праспяваць разам з артыстамі. Уключыце тэлевізар у суботу, 6 красавіка, у 11:00 — не пашкадуеце: асалода ад сустрэчы з народным калектывам “Вярбічанька” і добры настрой вам гарантаваны!

 (оригинал новости)
←Братья-близнецы из Китая 20 лет делились водительскими правами. Но полиция раскусила обман

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика