Тыдзень роднай мовы прайшоў у Сінькоўскай школе
Традыцыйна Тыдзень роднай мовы пачаўся ў Міжнародны дзень роднай мовы з кніжнай выставы “Ад прадзедаў спакон вякоў нам дасталася спадчына” і агульнашкольнага дня інфармавання. Мэтай гэтых мерапрыемстваў стала знаёмства з гісторыяй свята, яго традыцымі.
22 лютага быў прызначаны Днём паэзіі. Літаратурна-музычная мініяцюра “Гэта наша з табою зямля” дапамагла пагрузіцца ў чароўны свет паэтычнага слова, паказаць свае таленты і артыстызм усім тым, хто захапляецца беларускім паэтычным словам.
Магчыма, не ўсе ўласныя творы, якія былі прадстаўлены на конкурс “Спроба пяра”у трэці дзень тыдня, былі дасканалымі. І ўсё ж такі Дзень творчасці паказаў, як важна валодаць родным словам, каб перадаць свае думкі, эмоцыі, пачуцці. Лепшыя з дзіцячых работ былі адзначаны журы і рэкамендаваны для публікацыі ў “Школьнай газеце”.
Не абышлося наша свята і без інтэлектуальных конкурсаў і гульнёвых праграм, якія былі спланаваны на Дзень літаратурнага героя і Дзень эрудыта. Сваімі ведамі па беларускай літаратуры і мове вучні дзяліліся ў час віктарыны “Па старонках беларускай класікі”, гульнёва-пазнавальнай праграмы “У гасцях у Несцеркі”, інтэлектуальнага спаборніцтва”Размаўляем па-беларуску”.
Завяршыў тыдзень флеш-моб “Неўміручая родная мова”. Найбольш актыўныя ўдзельнікі гэтага святочнага тыдня былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.
В. І. ЛОБАЧ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Сінькоўскі яслі-сад – сярэдняя школа”.
Фота аўтара.