У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці

Источник материала:  

У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці

Сакавік у культурным жыцці Дубровеншчыны пачаўся з традыцыйнага і вельмі прыгожага святочнага мерапрыемства “Беларусачка -2019”. Падчас конкурснай праграмы журы і гледачы павінны былі вызначыць самую шчырую і таленавітую дзяўчынку-падлетка.
За ганаровае званне спаборнічалі пяць прадстаўніц раёна: Дзіяна Голубева са Станіславова, Ганна Бондарева са Сваташыц і дубровенкі Ганна Самуйлава, Алена Голешава, Наталля Каравіка.


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці

Па шляху да перамогі дзяўчынкам трэба было прайсці шэраг іспытаў. Арганізатары конкурснай праграмы зрабілі ўсё, каб гледачы ў поўнай меры атрымалі эстэтычную і эмацыянальную асалоду ад сустрэчы з кемлівымі, артыстычнымі, улюбленымі ў сваю маленькую радзіму дзяўчынкамі.
Раз-пораз яны здзіўлялі веданнем роднай мовы, уменнем імправізіраваць, пераўвасабляцца, стаўленнем да гісторыі сваіх населеных пунктаў і да лёсу краіны цалкам.


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці

Так, вельмі яскравай была візітоўка “Мая радзіма” Ганны Самуйлавай. З асобым пачуццём удзячнасці і захаплення яна распавяла пра сваю школу, сям’ю і любімыя куточкі Дуброўна. Дарэчы, у Ганны была амаль самая моцная группа падтрымкі з гледачоў. Гэтым балельшчыкам мала ў чым саступала і група падтрымкі Ганны Бондаравай. Выступленне гэтай удзельніцы ў конкурсе-экспромце “Размаўляй са мной па-беларуску” было пранята пяшчотай да роднай зямлі.


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці

У конкурсе “Мае таленты” самымі запамінальнымі былі Дзіяна Голубева і Наталля Каравіка. Дзіяна прадставіла вельмі арыгінальную замалеўку-танец, у якой выканала ролю самавара.
А Наталля прачытала верш, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь, які яна напісала сама.
Вельмі цікава прайшоў конкрс “Беларускія стравы”.


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці

Дзяўчынкі павінны былі не толькі прыгатаваць страву да аднаго з народных свят, але і прадставіць яе. Так, Алена Голешава прыгатавала бліны да Масленіцы і прапанавала сяброўкам пагадаць на блінах: ў залежнасці ад таго, чым былі начынены бліны, дзяўчат чакала прадказанне лёса.


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці

Яшчэ раз заўважу, што праграма была пабудавана так, што для гледача гэта выглядала, як звычайны тэматычны канцэрт. Уражанне падмацоўвала яшчэ і тое, што ў некаторых конкурсах дзяўчаты паказвалі сумесныя нумары. Гэта тычыцца конкурсу “Харэаграфічная замалёўка на мелодыі песень ваенных гадоў” і конкурс-дефіле “Прыгажуня”.
Журы доўга падводзіла вынікі, а ў глядзельнай зале вызначылі, хто заслужыў “Прыз сімпатыі гледачоў”.
Падарункі ад райкама “БРСМ” атрымалі ўсе ўдзельніцы конкурсу. Ганна Бондарава была адзначана прызам РА РГА “Белая Русь”.


У Дуброўна сакавік пачаўся з прыгажосці

Так атрымалася, што вынікі прафесійнага журы і меркаванне гледачоў саўпалі —
тытул “Беларусачка-2019” і “Прыз сімпатыі гледачоў” атрымала Ганна Самуйлава.
Алена КАРСАКОВА
Фота аўтара

←Тыдзень роднай мовы прайшоў у Сінькоўскай школе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика