Як святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы ў Залескім яслі-садзе - сярэдняй школе

Источник материала:  
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Далучылася да святкавання і наша ўстанова адукацыі.

Як святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы ў Залескім яслі-садзе - сярэдняй школе

З самага ранку група ініцыятыўных вучняў на першым паверсе школы правяла  рэкламную акцыю “Размаўляй са мной па-беларуску”, уручыўшы кожнаму значок-сімвал.

Пасля другога ўрока прайшла ўрачыстая лінейка, на якой  адбылося адкрыццё  Тыдня роднай мовы і літаратуры. Выступоўцы прачыталі верш Яўгеніі Янішчыц “Будзе слоту абвяшчаць прагноз…” Рэфрэнам на ўсю залу гучалі словы прызнання ў любові да беларускай мовы:

Гавары са мной па-беларуску…

25 чалавек навучэнцаў паўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе “Буслік”.

Пасля чацвёртага ўрока ў бібліятэцы ўстановы адукацыі адбыўся бенефіс  Чыжэўскай  Марыі, вучаніцы 3 класа, “Я люблю чытаць па-беларуску”. Для сваіх аднакласнікаў і навучэнцаў 5 класа ўстановы адукацыі Марыя арганізавала выставу беларускіх кніг з хатняй бібліятэкі і з вялікім задавальненнем расказала пра іх. Самы любімы аўтар дзяўчынкі - Свэн Нурдквіст, таму менавіта яго кніг найбольш у калекцыі Машы. З асаблівай пяшчотай дзяўчынка захоўвае кнігу Андрэя Хадановіча “Нататкі таткі”, таму што гэта першая кніга з аўтографам аўтара. Раіса Баравікова “Казкі астранаўта”, Алена Масла “Як пані Чаротная ў Палангу бегала”, “Пэпі Доўгая панчоха”, Юя Вісландэр “Мама Му” і нават “Першая энцыклапедыя для дзяўчынак”. Цікава і займальна з вуснаў Машы гучалі гісторыі з беларускіх дзіцячых кніг, а дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, разглядалі аздобленыя шыкоўнымі малюнкамі старонкі кніг.

Таксама ў бібліятэцы ўстановы адукацыі былі арганізаваны выставы кніг:“105-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова” і “Кнігі-юбіляры 2019”. Сярод кніг-юбіляраў “Альпійская балада” Васіля Быкава (55), “Дрыгва” Якуба Коласа (85), “ТВТ” Янкі Маўра (85), “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна(55), “Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля (55).

Пасля пятага ўрока ўсіх навучэнцаў установы адукацыі чакаў незвычайны сюрпрыз - радыёперадача “Міжнародны дзень мовы”. Марыніна Паліна і Кенько Ангеліна распавялі пра гісторыю ўзнікнення свята роднай мовы, звярнулі ўвагу на непаўторнасць беларускай мовы і заклікалі любіць і шанаваць родную мову. А пасля для ўсіх аматараў роднай мовы ў выкананні Руслана Алехно прагучала песня “Мроя”.

Як святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы ў Залескім яслі-садзе - сярэдняй школе

На сёмым уроку для 6-8 класаў Лось Марыя Стэфанаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, правяла гульню-віктарырыну “Падарожжа па роднай мове”.

А навучэнцы 10-11 класаў мелі магчымасць паглядзець прэзентацыю “Мова родная - мова модная”, падчас якой пазнаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі развіцця беларускай мовы, знакамітымі выказваннямі пра беларускую мову, праглядзелі відэаролікі, прысвечаныя роднай мове.

Вось такім змястоўным і насычаным днём стаў Дзень роднай мовы!

Н. М. СІДАРАВА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Фота аўтара.

←Осторожно, шпильки! Девушка из Лондона принесла домой решетку, в которой застряли ее каблуки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика