Шануйце роднае слова

Источник материала:  

Адметны дзень 21 лютага. ЮНЕСКА абвясціла яго Міжнародным днём роднай мовы. Для беларусаў гэта была добрая нагода, каб больш паразмаўляць на роднай мове. Толькі так можна адчуць яе прыгажосць, мілагучнасць і непаўторнасць.
Мы пацікавіліся ў тых, хто размаўляе і думае па-беларуску, як яны прыйшлі да матчынага слова.

Шануйце роднае слова

Ала Сцяпанаўна Кляшчонак, эканаміст Лукомльскай ДРЭС, паэтэса, член народнага аматарскага аб’яднання паэтаў «Млын»:
– Беларуская мова для мяне – родная. Я размаўляю на ёй з самага дзяцінства. У Дзянісавіцкай сярэдняй школе Крупскага раёна, дзе я вучылася, выкладанне прадметаў вялося па-беларуску. Усе падручнікі былі на роднай мове, таму для мяне яна блізкая і самая мілагучная. Калі ёсць неабходнасць, магу размаўляць і на рускай. Але беларуская – гэта наша нацыянальная мова, таму я хачу, каб ужыванне яе шырылася.
Па-беларуску размаўляю з бацькамі, у сям’і. А яшчэ складаю вершы на роднай мове. Пішу пра прыроду, Беларусь, пра родную мову… У мяне ёсць кнігі вершаў на беларускай мове не толькі для дарослых, адна выйшла і для дзяцей.

Шануйце роднае слова

Тамара Аркадзьеўна Хадасевіч, кіраўнік народнага фальклорнага калектыву «Кругліца»:
– Беларуская мова – родная, з малаком маці. Вырасла я ў асяроддзі, дзе яна была ў школе, у сям’і. Магчыма, жаданне вывучаць і ведаць яе паўплывала на выбар будучай прафессіі. Трыццаць шэсць гадоў працавала настаўніцай, выкладала родную мову ў Грынькаўской, а затым у Вяцерскай школах.
Нязменна з пашанай да яе і пасля выхаду на адпачынак. Сувязь з беларускай мовай і нацыянальнымі традыцыямі толькі ўзмацнілася. Разам з народным фальклорным калектывам «Кругліца» захоўваем і перадаём маладым пакаленнням абрады і звычаі. Апошнім, які правялі, быў абрад «Грамніцы» – сустрэча зімы з летам.
Любоў да роднай мовы ў нас сямейная. Муж таксама з павагай адносіцца да яе. Шмат вершаў беларускіх вядомых і малавядомых аўтараў з яго дапагай сталі гучаць для шырокай аўдыторыі. Я падбіраю тэксты, Валерый – мелодыю. Асабліва любім спяваць пра радзіму, прыроду, не забываем пра народныя традыцыі.

Шануйце роднае слова

Раман Баталка, вучань 9 «А» ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Чашнікі»:
– Беларуская мова для нас родная, мы павінны яе шанаваць. Але, на жаль, маё пакаленне гэта не ў поўнай меры зразумела. Я таксама да пэўнага часу поўнасцю, гэтага не ўсвядамляў. Мне прапанавалі паўдзельнічаць у раённая алімпіядзе. Пры падрыхтоўцы я пачаў глыбей цікавіцца яе гісторыяй, і чым больш вывучаў, тым больш пранікаўся павагай.
Дарэчы, на раённай алімпіядзе заваяваў першае месца, крыху менш пашанцавала на абласным этапе. Але я не адчайваюся, буду спрабаваць свае сілы і ў наступным годзе. Да таго ж набытыя веды толькі пашыраюць мой кругагляд.

Наталля СТУКАЛАВА.

←В Гродно состоялась торжественная церемония возложения цветов и венков к памятнику советским воинам, партизанам и подпольщикам, погибшим в годы Великой Отечественной войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика