“Маёй зямлі куточак дарагі” – у Вішневе
04.02.2019
—
Новости Культуры
1 лютага ў Вішнеўскім цэнтральным Доме культуры мясцовым жыхарам і гасцям гэтага аграгарадка была прадстаўлена канцэртная праграма “Маёй зямлі куточак дарагі”, якая ладзілася ў рамках агляду-конкурсу “Распахнём акенца творчасці”. Распачалася яна кампазіцыяй з чырвона-бела-зялёных палотнішчаў.
Перад гледачамі выступілі салісты, вакальныя групы, вакальна-інструментальныя ансамблі. Дарослыя і юныя самадзейныя артысты выканалі песні пра Радзіму, родны край і на ваенную тэматыку ў сувязі з 75-годдзем з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.