На Дубровенщине прошел “Калядны FEST”

Источник материала:  

На Дубровенщине прошел “Калядны FEST”

Батл коз, духмяная куцця і сапраўдныя варожбы — Дубровеншчына гучна адсвяткавала Калядкі. У чацвёрты раз тут адгучаў раённы “Калядны FEST”. Сёлета пляцоўкай для яго правядзення быў абраны аграгарадок Дабрынь. Сюды з’ехаліся работнікі ўстаноў культуры рэгіёна, каб прадэманстраваць прафесійнае майстэрства, веданне традыцый і абрадаў, прымерыць на сябе вобразы калядоўшчыкаў і падарыць свята дабрынцам.
Па задумцы арганізатара — раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна — удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на тры гурты і адправіліся на падворны абыход мясцовых жыхароў. Безумоўна, з песнямі, пляскамі і адпаведным антуражам. Абавязковы атрыбут — калядная зорка, сімвал Віфлеемскай зоркі.


На Дубровенщине прошел “Калядны FEST”

А галоўныя дзеючыя персанажы — каза, мядзведзь, цыганка і механоша, які збірае накалядаванае. Гаспадары павінны былі пачаставаць валачобнікаў, адарыць іх.
—Добры вечар таму, хто ў гэтым дому, Святы вечар, хто ў гэтым дому. Ці спіш, ці ляжыш, Гасподзь з табою, Гасподзь з табой, гавары са мною…


На Дубровенщине прошел “Калядны FEST”

Такімі словамі шчадроўшчыкі віталі гаспадароў і на 10-15 хвілін хата з гасцямі ператваралася ў сапраўдную театралізаваную арэну з абрадамі, карагодамі, спеўкамі і варажбой. А пасля падворнага абыхода ўсе тры гурты сабраліся на перакрыжаванні дарог, каб павадзіць каляднае кола. Кожны трымаў край каляровай стужкі і загадваў жаданне, якое абавязкова павінна здзейсніцца ў гэтым годзе.
Падцягвалі калядныя спеўкі, далучаліся да карагоду і мясцовыя жыхары — настрой раённае свята на сяло прынесла адменны. Таму паспрыяў і батл коз, якія паспаборнічалі ва ўменні спяваць частушкі.


На Дубровенщине прошел “Калядны FEST”

Далей жа дзейства перамясцілася на сцэну сельскага Дома культуры. Тут гурты спаборнічалі у прэзентацыях калядных страў, “візітках”, народных гульнях с залай. Да слова, гурт “Калядныя перазовы” аб’яднаў удзельнікаў з вёсак Калінаўка, Ляды, Зарубы, Ляхаўка, Буда. “Шчадроўшчыкі” сабраліся з Якубава, Ерамееўшчыны, Станіславова, Сваташыц і Чырына. У складзе “Кудзеліцы” — артысты раённага Дома культуры. Падчас конкурснай праграмы дзяўчаты дабрынскага клуба “Гаспадынька” прэзентавалі сапраўдную беларускую куццю. Да слова, усе гледачы шоу змаглі пачаставацца каляднымі блінамі з мёдам і цукеркамі. Фіналам свята сталі калядныя пасядзелкі з гульнямі і варожбамі. “Шчасця, долі, а бяды — каб ніколі!” — наказвалі ўсім шчадроўшчыкі на развітанне.


На Дубровенщине прошел “Калядны FEST”

У наступным годзе мы плануем аб’яднаць лепшы вопыт папярэдніх чатырох святаў, — паведаміў дырэктар ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна” Уладзімір Бабічаў. — І зрабіць “Калядны FEST” межрэгіянальным мерапрыемствам, запрасіўшы творчыя калектывы суседніх раёнаў. Той аграгародок, які перайме эстафету, атрымае ў падарунак летні амфітэатр. Такім чынам свята будзе насіць сапраўдны народны характар.

Вольга ЛЕБЕДЗЕВА.

←В Сморгони снимают фильм о Первой мировой войне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика