Каляндар юбілейных дат Смаргоншчыны на 2019 год

Источник материала:  

475 гадоў назад (1544 г.) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца вёска Солы.

Каляндар юбілейных дат Смаргоншчыны на 2019 год
450 гадоў назад (1569 г.) ка­роль Жыгімонт III Ваза надаў Крэву Магдэбургскае права.

245 гадоў назад (1774 г.) ка­роль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Жодзішкам Магдэбургскае права.

210 гадоў назад (1809 г.) у в. Данюшава быў пабудаваны Троіцкі касцёл, помнік эклектычнай архітэктуры.

180 гадоў назад (1839 г.) у Смаргоні была адкрыта першая гарбарная мануфактура.

165 гадоў назад (1854 г.) у в. Крэва была пабудавана царква Аляксандра Неўскага, помнік народнага дойлідства.

115 гадоў назад (190 г.) фабрычнае мястэчка Смаргонь атрымала статус неўезнага горада.

85 гадоў назад (1934 г.) у в. Солы на сродкі парафіян быў пабудаваны касцёл Маці Божай Ружанцовай, помнік стылю мадэрн.

80 гадоў назад (1939 г.) у в. Войстам быў пабудаваны касцёл Найсвяцейшай Троіцы, помнік стылю мадэрн.

Каляндар юбілейных дат Смаргоншчыны на 2019 год
80 гадоў назад (09. 1939 г.) Смаргоншчына ўвайшла ў склад БССР.

75 гадоў назад (4.07.1944 г.) Смаргонь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

75 гадоў назад (23.11.1944 г.) выйшаў першы нумар газеты “Перамога”, з 15.11.1961 года – “Светлы шлях”. Першы рэдактар - Пётр Васільевіч Кацар.

75 гадоў назад (06.1944 г.) у Смаргоні быў створаны лясгас.

75 гадоў назад (1944 г.) быў пабудаваны Смаргонскі лесазавод.

70 гадоў назад (09.1949 г.) была адкрыта псіхіятрычная бальніца ў в. Жодзішкі.

70 гадоў назад (1949 г.) быў створаны фальклорны калектыў Шутавіцкага сельскага Дома культуры. З 1992 года мае званне “народнага”.

70 гадоў назад (1949 г.) у Смаргоні была пабудавана і здадзена ў эксплуатацыю нафтабаза.

65 гадоў назад (10.1954 г.) у Смаргоні была адкрыта сярэдняя школа №2. Першы дырэктар - Уладзімір Рыгоравіч Клебанаў.

60 гадоў назад (27.08.1959 г.) было ўтворана Смаргонскае міжраённае ўпраўленне газавай гаспадаркі “Смаргоньміжрайгаз”.

Каляндар юбілейных дат Смаргоншчыны на 2019 год
55 гадоў назад (1964 г.) быў створаны ансамбль песні і танца раённага Дома культуры. З 1965 года носіць імя М. К. Агінскага, з 1967 года мае званне “народнага”.

50 гадоў назад (1969 г.) адкрылася гарадская бібліятэка №1.

45 гадоў назад (30.12.1974 г.) быў уведзены ў эксплуатацыю Смаргонскі камбікормавы завод.

45 гадоў назад (01.10.1979 г.) створаны Смаргонскі гарадскі аддзел Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў.

40 гадоў назад (29.10.1979 г.) была адкрыта сярэдняя школа №4. З 1997 года - гімназія. Першы дырэктар - Барыс Міхайлавіч Хіневіч.

35 гадоў назад (06.1984 г.) адкрыўся Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей. З 2007 года – установа культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”.

30 гадоў назад (1989 г.) быў створаны дзіцячы харэаграфічны ансамбль “Мишутка” вытворчага аб’яднання “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання”. З 1990 года мае званне “ўзорнага”.

Каляндар юбілейных дат Смаргоншчыны на 2019 год
30 гадоў назад (09.1989 г.) у Смаргоні быў адкрыты Дом творчасці дзяцей і моладзі.

25 гадоў назад (15.02.1994 г.) быў адкрыты Смаргонскі хлебазавод вытворчага аб’яднання “Гродна­хлебпрам”.

20 гадоў назад (29.07.1999 г.) быў адкрыты магазін “Кніжны мір”.

15 гадоў назад (20.10.2004 г.) у Смаргоні быў адкрыты Палац шлюбаў.

15 гадоў назад (2004 г.) Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ, згодна з якім Смаргоні афіцыйна прысвоены геральдычныя сімвалы (герб і сцяг).

10 гадоў назад (06.09.2009 г.) асвячэнне Спаса-Праабражэнскага храма ў г. Смаргоні.

*     *     *

430 гадоў назад (1589 г.) нара­дзіўся Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл, воін, стольнік літоўскі, кашталян трокскі і віленскі, ваявода трокскі. Быў жанаты з Ганнай Соф’яй Зяновіч (1628 г.). Першы ўладальнік Смаргоні з роду Радзівілаў. Памёр у 1636 годзе. Пахаваны ў Нясвіжы.

225 гадоў назад (29.09.1794 г.) нарадзіўся Ігнацій Ходзька, пісьменнік і мемуарыст, аўтар “Літоўскіх малюнкаў”, “Мемуараў квестара”, “Літоўскіх паданняў”. Большую частку жыцця правёў у маёнтку Дзевятні Вілейскага павета. Памёр у 1861 годзе. Пахаваны ў в. Войстам.

195 гадоў назад (1824 г.) у маёнтку Тупальшчына нарадзіўся Юльян Бакшанскі, публіцыст, удзельнік вызваленчага руху і паўстання 1863 - 1864 гг. Аўтар “Адозвы да смаргонскіх сялян” (1847 г.). Загінуў у 1863 годзе ў в. Свечкі. Пахаваны ў в. Плябань Маладзечанскага раёна.

165 гадоў назад (1854 г.) у в. Данюшава нарадзіўся Ян Курчэўскі, каталіцкі святар, гісторык рымска-каталіцкай царквы. Аўтар працы “Каталіцкі касцёл у Смаргоні” (1907 г.). Памёр у 1917 годзе. Пахаваны ў Вільні.

145 гадоў назад (4.03.1874 г.) у в. Вётхава нарадзіўся Павел Южык, мастак і педагог. Памёр у 1944 годзе. Пахаваны ў в. Залессе.

135 гадоў назад (6.01.1884 г.) у в. Каранды нарадзіўся Адам Лісоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар. Пераклаў на беларускую мову кнігі Новага Запавета. Памёр у 1929 годзе.

130 гадоў назад (5.04.1889 г.) у г. Смаргоні нарадзіўся Майсей Ісаакавіч Бурштэйн, беларускі вучоны ў галіне садоўніцтва, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.

120 гадоў назад (1899 г.) у Смаргоні нарадзіўся Мошэ Кусевіцкі, кантар і спявак. Памёр у 1966 годзе. Пахаваны ў Іерусаліме.

120 гадоў назад (15.01.1899 г.) у в. Алянец нарадзіўся Сельвестр Якаўлевіч Мейсак, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1932 - 1938 гг. займаў пасаду намесніка начальніка палітаддзела Галоўнага ўпраўлення пагранаховы і войскаў АДПУ. Памёр у 1938 годзе.

115 гадоў назад (11.01.1904 г.) у в. Шутавічы нарадзіўся Янка Шутовіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнаўца. Працаваў у Беларускім музеі ў Вільні. Памёр у 1973 годзе.

110 гадоў назад (1909 г.) у Смаргоні нарадзіўся Леанід Веніямінавіч Шамшалевіч, паэт і літаратуразнаўца. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934 г.).

105 гадоў назад (23.08.1914 г.) у в. Караваі нарадзілася Вікторыя Казіміраўна Сінкевіч, удзельніца рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Памерла 7.11.1939 года. Пахавана ў Смаргоні. Яе імем названы адна з вуліц горада і СШ №3.

100 гадоў назад (14.11.1919 г.) у в. Вавукі нарадзіўся Аляксандр Аляксандравіч Камінскі, удзельнік падполля і партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў. Загінуў у 1944 годзе пры выкананні баявога задання. Пахаваны ў в. Крэва. Яго імем названы адна з вуліц Смаргоні і Крэўская СШ.

95 гадоў назад  (23.08.1924 г.) у г. Смаргоні нарадзіўся Міхаіл Фёдаравіч Яблонскі, беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны, доктар медыцынскіх навук.

85 гадоў назад (4.02.1934 г.) у в. Вётхава нарадзіўся Арсен Сяргеевіч Ліс, краязнаўца, фалькларыст, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук. Жыў і працаваў у Мінску. Памёр у 2018 годзе.

65 гадоў назад (16.11.1954 г.) у г. Смаргоні нарадзіўся Яўген Пятровіч Кукарэка, беларускі вучоны ў галіне радыёэлектронікі, кандыдат тэхнічных навук. Жыве ў Мінску.

65 гадоў назад (15.11.1954 г.) у г. Смаргоні нарадзіўся Леанід Уладзіміравіч Мрочка, ваенны журналіст, капітан 1-га рангу, доктар філасофскіх навук, прафесар, аўтар  больш за 55 навуковых артыкулаў і публікацый. Жыве ў Маскве.

55 гадоў назад (14.04.1964 г.) у в. Трылесіна Жодзішкаўскага сельсавета нарадзіўся Валерый Вацлававіч Марцішонак, беларускі вучоны ў галіне вывучэння ракавых захворванняў, кандыдат хімічных навук. Жыве ў ЗША.

45 гадоў назад (3.04.1974 г.) у г. Смаргоні нарадзіўся Уладзімір Уладзіміравіч Кабак, беларускі святар, кандыдат тэалагічных навук, бакалаўр.

Падрыхтавалі супрацоўнікі гісторыка-краязнаўчага музея.

←В Гродно вручили премии имени Дубко деятелям культуры и искусства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика