Старэйшы калектыў Смаргонскага раёна запрашае на свой 70-гадовы юбілей “Гучаць цымбалы, гармонік грае”

Источник материала:  
Самы старэйшы калектыў раёна неўзабаве адзначыць свой сямідзесяцігадовы юбілей канцэртам пад назвай “Гучаць цымбалы, гармонік грае”.

Старэйшы калектыў Смаргонскага раёна запрашае на свой 70-гадовы юбілей “Гучаць цымбалы, гармонік грае”

Народны цымбальны аркестр імя Аляксандра Дзяругі, які працуе на базе Цэнтра культуры, быў створаны пасля вайны, у 1948 годзе, праз тры гады – яшчэ і яго дзіцячая версія.

У 1998 годзе аркестру прысвоілі імя Аляксандра Дзяругі, заснавальніка і першага кіраўніка калектыву. Чвэрць веку Аляксандр Анісімавіч разам са сваімі музыкантамі вёў у прыгожы свет мастацтва не толькі смаргонцаў. Калектыў выступаў на беларускім тэлебачанні, з канцэртамі пабываў у Літве, Польшчы і Германіі. Першаму кіраўніку нават было прысвоена званне “Заслужаны дзеяч культуры Беларусі”.

Эстафету ад Аляксандра Дзяругі прыняў Альгерд Апановіч, які больш за трыццаць гадоў прадаўжаў справу мэтра. Пэўны час калектывам кіравала Ірына Гавіна. Апошнія дзесяць гадоў – таленавіты настаўнік са школы мастацтваў Вольга Грагоўская. 

Як адзначыла Вольга Анатольеўна, цяпер ансамбль налічвае 20 чалавек. Двойчы на тыдзень удзельнікі калектыву збіраюцца на рэпетыцыі, вынік сваёй працы яны і прадставяць на юбілейным канцэрце. Народная музыка, п’есы беларускіх аўтараў, вядомыя мелодыі з савецкіх кінафільмаў, папулярныя мелодыі – няпоўны спіс таго, што падрыхтавалі гледачам смаргонскія артысты. На сцэну выйдуць і ветэраны аркестра, якім пашчасціла працаваць з Аляксандрам Дзяругам. Будуць іншыя сюрпрызы, але пра іх даведаюцца тыя, хто прыйдзе ў РЦК на канцэрт 16 снежня. Пачатак у 15.00.

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва цымбальнага аркестра імя Дзяругі. 

←АНОНС мероприятий Гродненщины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика