Аптымісты па жыцці

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аддзяленні дзённага знаходжання пажылых людзей раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзяцца розныя цікавыя мерапрыемствы і выступленні спецыялістаў розных сфер. Сабраліся людзі паважанага ўзросту ў дзень чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Сваю канцэртную праграму паказаў хор ветэранаў працы г. Нясвіжа “Аптымісты”. Прагучалі папулярныя песні, іх падхапілі ўсе прысутныя. А потым супрацоўнікі аддзялення Галіна Бушмакіна і Наталля Дзігмунтовіч  наладзілі вясёлыя і інтэлектуальныя гульні,  у якіх ахвотна прынялі ўдзел усе жадаючыя.

Аматары рукадзелля ў суседнім пакоі майстравалі прыгожыя кветкі з паперы, сувеніры з прыродных матэрыялаў. Хто жадаў патрэніравацца ў асваенні камп’ютара — займаўся гэтай справай. Агледзелі мы і выставу вырабаў майстроў народнай творчасці. Сярод іх былі вышыўкі, вырабы з саломкі і іншыя цікавыя рэчы. Настаўніца М.А. Мацэль прадэманстравала  прыгожыя вязаныя рукавічкі, вышываныя карціны рознай тэматыкі.

А потым усе сабраліся ў кафэ аддзялення, дзе быў накрыты стол з прыгатаванымі кулінарнымі вырабамі старанных несвіжанак. Тут красаваліся гарбузовы і капусны салаты, блінчыкі, пірожныя, дранікі і іншыя прысмакі. Дэгустацыя спадабалася ўсім прысутным. А ўдзячнасць за святочныя стравы трэба выказаць М.П. Рэмізовіч, М.М. Чэркас, Н.В. Раманчук, Л.В. Ломскай, Н. М. Камлач, Н.С. Сінішовай і  іншым.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Танк по эскизам Леонардо да Винчи создали для фантастической ленты "Беларусьфильма"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика