Літаратурны вечар, прысвечаны Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц

Источник материала:  
>

Літаратурны вечар, прысвечаны  Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц
«Зямля бацькоў – жыцця крыніца». Пад такой назвай у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны
Году малой радзімы. На свяце прысутнічалі бібліятэкары раёна, навучэнцы Пінскага педкаледжа, члены клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі» і проста прыхільнікі літаратурнага  слова.


Літаратурны вечар, прысвечаны  Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц
У фае будынка разгарнулася выстава работ народных умельцаў «Майстэрства рук і сэрцаў», падрыхтаваная бібліятэкарамі Малоткавіцкай, Пінкавіцкай, Лышчанскай сельскіх бібліятэк і Лагішынскай ГпБ.


Літаратурны вечар, прысвечаны  Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц

Літаратурны вечар, прысвечаны  Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц

Літаратурны вечар, прысвечаны  Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц

Літаратурны вечар, прысвечаны  Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц
Адкрыла свята дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц А. І. Анташук:

– 2018 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абвешчаны Годам малой ра-дзімы. Малая радзіма – гэта не толькі тэрыторыя і прыродныя рэсурсы, але яшчэ і бацькоўскі дом, сям’я, дзеці, традыцыі, звычаі, маральныя ідэалы народа, яго самабытная культура, багатая гераічная гісторыя. І сёння менавіта малой радзіме, цудоўнаму куточку Беларусі – Піншчыне прысвячаецца наша свята.

Падчас мерапрыемства шмат шчырых слоў прагучала ад яго ўдзельнікаў: і пра гісторыю, і пра сучаснасць нашага раёна, які ва ўсе часы быў багаты на працавітых людзей.


Літаратурны вечар, прысвечаны  Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц

Літаратурны вечар, прысвечаны  Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц

Літаратурны вечар, прысвечаны  Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц

Літаратурны вечар, прысвечаны  Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц
Колькі ратных і працоўных вычынаў здзейснена нашымі землякамі! Колькі выдатных і цікавых падзей злучана з гасцінным краем, колькі выдатных імёнаў запалілася на яркім зорным небасхіле нашага раёна! Удумайцеся, наша Піншчына нарадзіла на свет 11 Герояў Сацыялістычнай Працы!

Менавіта дзякуючы людзям розных прафесій, захапленняў наша малая радзіма стала выдатнай. Славу ёй робяць Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна – В.М. Гарошка, Л.М. Журбіла, К.П. Ляснічая, У.А. Ралько, Л.Ц. Мазоль, Т.В. Шпакоўская, Л.І. Канановіч, І.М. Сярэдзіч, С.У. Федаровіч, М.М. Касцечка, П.Я. Журкоў, Дз.Дз. Руцкі, В.В. Сашко, К.Ф. Шэўчык, А.І. Ятусевіч, Р.М. Колб.


Літаратурны вечар, прысвечаны  Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц
А яшчэ Піншчына ганарыцца сваімі паэтычнымі талентамі. Яна стала знакам натхнення многім паэтам і пісьменнікам… Менавіта іх творы чыталі на свяце члены клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі». І ва ўсіх творах – прысвячэнне малой радзіме.

Сапраўдны канцэрт з песнямі, танцамі і тэатралізаванымі пастаноўкамі для ўсіх прысутных прадставіў народны фальклорны гурт «Грымата» Дабраслаўскага СДК. Свята сапраўды атрымалася шчырым і добрым.

Таццяна Палхоўская.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика