14 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры. Віншаванне мясцовай улады
Беларусь па праве ганарыцца сваімі культурнымі каштоўнасцямі і творчымі дасягненнямі. У кожны з іх укладзены праца і душа работнікаў культуры - захопленыя, таленавітыя, ініцыятыўныя людзі, улюбёныя ў сваю прафесію.
Ваша праца мае вялікае значэнне для рэгіёна. Вы выступаеце захавальнікамі сапраўднай культуры, працягваеце гістарычныя традыцыі, выхоўваеце пачуццё прыгожага, дорыце святы і адкрываеце таленты.
Сёння культурнае жыццё на Смаргоншчыне становіцца ўсё больш яркім і насычаным. Дзякуем усім работнікам культуры Смаргоншчыны, ветэранам галіны за высакародную, стваральную працу.
Жадаем творчага натхнення, шчасця, здароўя і ўсяго самага добрага.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.