У Столінскім ЗАГСе прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды святкавання Дня маці

Источник материала:  

У Столінскім ЗАГСе прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды святкавання Дня маці
11 кастрычніка ў Столінскім ЗАГСе прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды святкавання Дня маці. Гэта была сустрэча кіраўніцтва раёна з жанчынамі-маці, якія працуюць у аграпрамысловым комплексе раёна.

На ўрачыстасць была запрошана і мнагадзетная мама Вера Мікалаеўна Фяненка, якая нядаўна ўзнагароджана ордэнам Маці. Высокую ўзнагароду ўручыў жанчыне старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі.У Столінскім ЗАГСе прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды святкавання Дня маці

Вядучыя мерапрыемства распавялі пра кожную з матуль, пра іх сем’і, захапленні. Жанчыны ў сваю чаргу падзяліліся сваімі ўспамінамі і выказалі цёплыя словы пажадання самага лепшага.

Святочны настрой стваралі таксама выканаўцы душэўных песень.

←Как выглядит гибрид медведя и кота

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика