З вялікім поспехам прайшоў удзел у Дні беларускага пісьменства літаратараў аб’яднання «Пінчукі»
З вялікім поспехам прайшоў удзел у Дні беларускага пісьменства-2018 літаратараў літаратурнага аб’яднання «Пінчукі», які арганізавалі работнікі Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц.
— У праекце «Слова пісьменніка» не пакінула абыякавым мудрасць вершаў Валерыя Грышкаўца, Марыі Ляшук, Анатоля Шушко, Жаны Завацкай, пранікнёнасць твораў Людмілы Шклёды, Мікалая Лаўровіча, Лідзіі Кучынскай і Валянціны Вахітавай, зачаравалі музычнымі творамі Анатоль Козіч і Віктар Мяцельскі, — расказала карэспандэнту pinsknews.by бібліятэкар Пінкавіцкай сельскай бібліятэкі Святлана Мажароўская. — Любоў да малой радзімы адчувалася ў вершах Галіны Лазіцкай і Сяргея Барана. Шчырасцю падзяліліся ў творах Аляксандр Жуковіч, Зінаіда Савіла і Тамара Кейта-Станкевіч.
Усе літаратары ўнеслі непаўторную святочную атмасферу ў гэту знакавую падзею ў культурным жыцці краіны. Доўга яшчэ будзе гучаць паэтычнае рэха ў сэрцах тых, каму пашчасціла быць на гэтым свяце прыгажосці і моцы беларускага слова.
Да Дня беларускага пісьменства была прымеркавана і сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатолем Іванавічам Шушко. Сустрэчу арганізавалі работнікі ЦРБ імя Я. Янішчыц у гімназіі № 1 імя Ф. Я. Перца. Анатоль Іванавіч Шушко распавядаў слухачам аб сваім жыццёвым і творчым лёсе, чытаў вершы, загадваў загадкі. Бібліятэкары падрыхтавалі кніж-ную выставу «Гучыць слова земляка над роднаю старонкаю».