26 жніўня 2018 года ў в. Асавая адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”

Источник материала:  

 

26 жніўня 2018 года ў в. Асавая адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”
У праграме – святочны «Дажыначны кірмаш» з выставай сельскагаспадарчай тэхнікі і выстаўкай караваяў гаспадарак Столінскага раёна; тэматычныя падворкі сельсаветаў «Добрыя суседзі» (народныя промыслы, забаўляльныя праграмы, стравы нацыянальнай кухні); выстаўка-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці народных майстроў «Вясковыя фарбы» і тавараў прамысловых прадпрыемстваў раёна; літаратурныя выстаўкі, віктарыны, латарэі, конкурсы; дзіцячыя атракцыёны; святочны гандаль.

У рамках раённых дажынак адбудзецца агляд-конкурс на лепшую кампазіцыю з саломы сярод сельскагаспадарчых арганізацый Століншчыны.

Цэнтральнай падзеяй свята стане цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю і ўшанаванне з нагоды свята вёсак Відзіборскага сельсавета «Людзі працы – гонар нашага краю».

У канцэрце «Песня і праца рады спаткацца» прымуць удзел заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь інструментальны ансамбль «Брыз» Столінскай ДШМ, творчыя калектывы раёна і ўдзельнікі аматарскай творчасці Асаўскога сельскага дома культуры.

←Хомяк вырвался на свободу и разрушил автомобиль хозяйки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика