Выстава: Назад у 20-е стагоддзе…
17.08.2018
—
Новости Культуры
З першага жніўня ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адчынілася выстава “Дарагія ўспаміны”.
Упершыню ў гісторыі нашага музея гэта выстава экспанатаў сабраная адным здатчыкам Аляксандрам Мікалаевічам Лігутай. Сярод 298 здатчыкаў нашага музея ён выдзяляецца колькасцю перададзеных прадметаў – 525 адзінак.
На цяперашняй выставе прадстаўлена 268 экспанатаў, з якіх пераважная большасць раней належыла бацькам Аляксандра Мікалаевіча і яму асабіста.
Наведвальнікам экспазіцыі прадстаўляецца магчымасць сваімі вачыма пабачыць быт савецкай сям’і 1950-1980-х гг.
Павел КАРТАВІК, навуковы супрацоўнік.