Юбілейны, дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2 верасня ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці

Источник материала:  

Юбілейны, дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2 верасня ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці

Юбілейны, дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройдзе ў кантэксце тэматыкі “Мая малая радзіма” ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Пісьменнікі прадставяць творы аб малой радзіме на Дні беларускага пісьменства

Творы аб малой радзіме пісьменнікі прадставяць на Дні беларускага пісьменства, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

“Галоўны агляд творчых сіл па тэме “Радзімазнаўства” Саюз пісьменнікаў Беларусі плануе правесці 2 верасня ў Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве. На святочным стэндзе пісьменнікі размесцяць свае лепшыя творы, прысвечаныя малой радзіме. Гэта тэма блізкая кожнаму чалавеку. Тым больш пісьменнікі, так ці інакш, у творчасці закранаюць свае вытокі, асэнсоўваюць іх лёсавызначальнае значэнне”, – сказала Алена Стэльмах.

Беларуская літаратура грунтуецца на творах глыбока патрыятычных, прасякнутых вялікай любоўю да роднай зямлі, бацькоўскага дому, самабытнай нацыянальнай культуры. Невыпадкова такія прывабныя і сёння творы беларускіх класікаў – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.

Сучасныя аўтары стараюцца прымножыць багатую духоўную спадчыну, дадала Алена Стэльмах. Апошнія дзесяцігоддзі ўвага шырокай пісьменніцкай грамадскасці прыцягнута да тэмы краязнаўства. Пошукава-даследчая работа актыўна ідзе ў розных кутках рэспублікі, у выніку з’яўляюцца новыя разнапланавыя выданні, якія прыадкрываюць невядомыя старонкі гісторыі розных мясцін, выклікаюць цікавасць да неардынарных асоб. Паколькі кожны гарадок, вёсачка і хутарок – па-свойму ўнікальныя і непаўторныя.

http://www.belarus.by/by/press-center/2018-year-of-native-land-in-belarus/09042018-1620—-psmennk-pradstavjats-tvory-ab-maloj-radzme-na-dn-belaruskaga-psmenstva_i_77534.html


Асноўнай пляцоўкай Дня беларускага пісьменства стане гарадскі парк Іванава

7 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Асноўнай пляцоўкай святкавання XXV Дня беларускага пісьменства стане гарадскі парк Іванава, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні райвыканкама Віталь Клышко. “Плануецца, што галоўная пляцоўка размесціцца ў парку. Там створана пэўная інфраструктура, ёсць амфітэатр.

Недалёка ад яго будзе ўстаноўлена сцэна, створым умовы для размяшчэння большай колькасці людзей”, – расказаў Віталь Клышко. Напярэдадні рэспубліканскага свята парк Іванава значна абновіцца. У прыватнасці, на яго тэрыторыі ўстановяць дзве дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Спецыялісты абсталююць першую ў горадзе веласіпедную дарожку працягласцю больш за 2,5 км. Тут жа з’явіцца зона для заняткаў спортам, якая ўключае варкаўт-пляцоўку, міні-футбольнае поле, валейбольную і баскетбольную пляцоўкі. Дадатковым упрыгажэннем парку стане арыгінальная падсветка і малыя архітэктурныя формы. Змяненні закранулі таксама цэнтр Іванава – частка вуліцы 17 верасня стане пешаходнай.

Пачаліся ўжо работы па яе рэканструкцыі. У бліжэйшы час будзе ўкладзена новае пакрыццё, заменены камунікацыі, устаноўлены дэкаратыўныя клумбы, імянныя лаўкі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. На гэтай вуліцы плануецца таксама ўстанавіць памятны знак у гонар Дня беларускага пісьменства. “Наша галоўная мэта – разгрузіць цэнтр горада ад транспарту. У перспектыве хочам, каб увесь цэнтр Іванава быў пешаходным”, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама. Ён дадаў, што акрамя гэтага вядуцца работы па рэканструкцыі вуліц Савецкай і Леніна, капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі вуліцы Кірава.

XХV Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Іванаве 2 верасня і будзе прысвечаны тэме “Мая малая радзіма”. Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў мясцовых бюджэтаў, а таксама рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых крыніц.

Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/culture/view/asnounaj-pljatsoukaj-dnja-belaruskaga-pismenstva-stane-garadski-park-ivanava-69447-2018/

Па матэрыялах БелТА

 

←О Позняке и 1990-х. Что (не) так в политическом бестселлере от одного из лидеров БНФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика