Зроблена сваімі рукамі

Источник материала:  

Зроблена сваімі рукамі

Зроблена сваімі рукамі

Выстаўка “Залатыя рукі сяльчан” нядаўна адкрылася ў Слаўкавіцкім клубе, аб гэтым нам расказалі жыхары вёскі. Экспанатамі для яе сталі прыгожыя рэчы, зробленыя рукамі мясцовых сяльчан. Усе наведвальнікі з захапленнем любуюцца кветкамі, якія “вырошчвае” з халоднага фарфору Валянціна Валадзько, яны сапраўды выглядаюць, быццам жывыя, натуральныя. Яшчэ Валянціна Валадзько вырабляе вельмі прыгожыя пано ў тэхніцы дэкупаж з брашыраваннем, і на выстаўцы яны таксама прадстаўлены.


Зроблена сваімі рукамі

Зроблена сваімі рукамі
Не застаюцца па-за ўвагай і карціны, якія піша Аляксандр Жукаў, асабліва падабаюцца аднасяльчанам аўтапартрэт мастака-аматара і партрэт яго жонкі. Але ж Аляксандр яшчэ і майстар чаканкі, яго работы ў гэтай тэхніцы таксама знайшлі сваіх прыхільнікаў. Сярод экспанатаў выстаўкі — прыгожыя сурвэткі і абрусы, якія з дапамогай кручка ствараюць умелыя рукі Надзеі Анікеевай. Нямала работ вышываных — карціны Наталлі Пашкевіч, Алёны Прытуленкі, Вольгі Маханькі. Дарэчы, былая настаўніца Вольга Маханька не пашкадавала для выстаўкі і ручнікоў, што вышывала калісьці яшчэ школьніцай. На Століншчыне, дзе яна расла, нават за савецкім часам лічылася ганебным, калі дзяўчына не падрыхтуе сабе пасаг. Заглядаюцца аднавяскоўцы і на работы Алены Прытуленкі — кошыкі і вазачкі для салодкага ці фруктаў, сплеценыя з газетных трубачак. Ёсць на выстаўцы і работы школьніц: кветкі і цацкі з фетру Дашы Анікеевай і вырабы з гліны Міланы Маліноўскай.

А. ПЯТРОВА

←Совсем как люди. Мама-шимпанзе играет со своим малышом в "самолетик"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика