Зазіхацела “Вясёлка над Віцебскам”

Источник материала:  
Калі па веснавой зямлі прайшоўся дожджык босы,

Вясёлку ткаць распачалі вясёлыя нябёсы. (Рыгор Барадулін)

Не паспелі адгучаць акорды рэспуліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” і рэспубліканскага свята “Александрыя”, як новы фестываль паклікаў наперад. IX Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Вясёлка над Віцебскам” сабраў у дні “Славянскага базару” больш за 1,2 тыс. дзяцей з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы і Кітая. Удзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка” Жодзішкаўскага ясляў-сада - сярэдняй школы прадэманстравалі таленты ў вакальна-харавым, фальклорна-этнаграфічным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Ацэньвалі артыстаў заслужаныя дзеячы культуры і мастацтваў, прафесійныя педагогі.

Новая “Вясёлка над Віцебскам” узяла пачатак ад плошчы Перамогі, дзе 15 ліпеня ў 16.30 адбылася цэрымонія ўскладання кветак да манумента воінам-вызваліцелям. А затым маляўнічы канцэрт запусціў марафон творчых падзей. У дні фестывалю ўдзельнікаў таксама чакалі займальныя экскурсіі па Віцебску, наведванне горада майстроў. Гала-канцэрт лаўрэатаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбылося 17 ліпеня ў 11.00 у абласной філармоніі.

Ксенія Мізула ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі вакальна-харавая творчасць; узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” – дыпломам І ступені ў намінацыі фальклорна-этнаграфічная творчасць, дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі вакальна-харавая творчасць; Вераніка Садоўская – дыпломам лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Самая юная ўдзельніца фестывалю Ангеліна Дудзінская ўзнагароджана дыпломам прадстаўніцтвам Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску.

Зазіхацела “Вясёлка над Віцебскам”

Зазіхацела “Вясёлка над Віцебскам”

Зазіхацела “Вясёлка над Віцебскам”

Зазіхацела “Вясёлка над Віцебскам”

Вялікі дзякуй хочацца выказаць упраўленню адукацыі Смаргонскага райвыканкама, кіраўніцтву філіяла “Жодзішкі”, Залескаму Дому рамёстваў, Жодзішкаўскаму Дому культуры і бацькам навучэнцаў. Дзякуючы вам наш удзел у конкурсе стаў магчымым. А дзецям хочацца пажадаць, каб кожны год лета для іх зіхацела ўсімі колерамі вясёлкі.

Кацярына ДУДЗІНСКАЯ, кіраўнік узорнага фальклорнага  калектыву “Нальшчаначка”.

←Linkin Park или авторские куклы. Куда сходить в выходные в Витебске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика