Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня 2018 года падпісаў чарговы ўказ аб узнагароджанні.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны на Століншчыне работніца Столінскага краязнаўчага музея Тамара Леанідаўна Гардзіеўская, жывёлавод КСУП “Струга” Раіса Мікалаеўна Гойка, работніца сялянскай (фермерскай) гаспадаркі “Кілагербс” Алена Іванаўна Грыб, работніца сярэдняй школы № 3 г. Століна На-дзея Уладзіміраўна Дзябелая, хатнія гаспадыні аг. Альшаны – Галіна Іванаўна Быба, Алена Сцяпанаўна Лемяза, Марыя Мікалаеўна Лемяза, Валянціна Мікалаеўна Леўчанка, Вольга Аляксандраўна Мазоль, Наталля Мікалаеўна Масалыка, Ганна Міхайлаўна Ярмоліч; хатняя гаспадыня г. Давыд-Гарадка Валянціна Васільеўна Навумовіч, аператар машыннага даення ААТ “Новая Прыпяць” Ганна Уладзіміраўна Пашкевіч.
Згодна з указам ордэнам Маці ўзнагароджаны 64 жанчыны Беларусі, з іх 58 – з Брэсцкай вобласці і 13 – са Столінскага раёна.
Галіна ГАШЧУК